Спорт1919

Жонка футбаліста Юлія Скшынецкая: «Мой муж — сэкс-машына. Зрабі так, каб я ніколі не даведалася пра твае здрады»

Юлія Скшынецкая, жонка беларускага футбаліста Аляксандра Скшынецкага і былая трэнерка па фізпадрыхтоўцы клуба «Крумкачы», шчыра расказала пра асабістае жыццё і адносіны са спартоўцамі ў падкасце «Паўгадзіны кардыё». Прыводзім самыя цікавыя моманты гутаркі.

Пра тое, чаму хэйцяць жонак футбалістаў

«Усе не любяць прыгожых. І ўсе думаюць: канечне ж, салоны прыгажосці, манікюры-педыкюры, замежныя адпачынкі, лакшэры-жыццё і ўсё астатняе. Але калі браць беларускі футбол, гэта вельмі смешна. Абывацель думае: усё цудоўна, прыгожа, такія заробкі, жыві і радуйся. Так, ёсць пяцёрка топавых каманд, дзе вельмі добрыя заробкі для нашай краіны — ад $3000. У астатніх камандах не так, канечне. Бываюць даўгі па восем месяцаў, бывае, што наогул нічога не плацяць.

У прынцыпе, 1500 рублёў цяпер у беларускім футболе, мне здаецца, — гэта звычайны заробак».

Пра пластыку

«Нічога страшнага ў падколатых вуснах няма. Гэта сусветны трэнд, усе гэтым карыстаюцца. І калі ў цябе ёсць магчымасць падоўжыць жаночую прыгажосць, чаму не».

Пра сэкс з футбалістамі

«Сэкс з футбалістамі афігенны. Класныя целы, пачуцце гумару… Ці можна займацца сэксам перад гульнёй, усе выбіраюць самі. Калі ты вопытны спартовец, ты ведаеш, як тваё цела рэагуе, будзе табе карысны сэкс ці не. Я памятаю, мы неяк з мужам займаліся сэксам, а ён «зламаўся» ў наступнай гульні. Сказаў: «Усё, мы больш не займаемся перад гульнёй». Доўга ў нас было такое».

«Я з мужам нават не ўяўлю такую сітуацыю, калі я падыду, а ён скажа: «Не, які сэкс». Ён наадварот ходзіць за мной: «Давай, давай!» Саша — сэкс-машына. У нас было чатыры разы запар за дзень».

Пра здрады

«Я мужу адразу сказала: калі ласка, калі нешта будзе, зрабі так, каб я пра гэта ніколі не даведалася. Ну навошта гэта мне? Муці ціха».

***

«Паўгадзіны кардыё» — гэта падкаст пра сэкс і адносіны. У папярэдніх выпусках героямі былі свецкі леў Іван Шыла, майстар шыбары і мінчанка, у якой было больш за 50 спатканняў у ціндары.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае29

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць34

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае29

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць