Грамадства1414

Кандрусевіч: Што ў законе аб хатнім гвалце робіць слова «гендар»?

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у праграме «Ток» паразважаў пра законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Надзеі Бужан

— У Беларусі хацелі прыняць закон наконт хатняга гвалту ў сем'ях. Касцёл таксама ўдзельнічаў у дыскусіі — прымаць ці не прымаць, у якім выглядзе. Што там было не так? Ясна, што апошняе слова было за Лукашэнкам, які сказаў: «лухта, давайце не будзем прымаць». І не прынялі. Але ці не было гэта трагедыяй? Як мы можам дапамагчы сем'ям, у якіх церпяць ад гвалту?

— Я хачу, каб вы зразумелі пазіцыю Касцёла: Касцёл за тое, каб быў такі закон. Гвалту ў сям'і не павінна быць.

Касцёл прапагандуе Евангелле любові, любові да кожнага чалавека. І гвалту не павінна быць. Ні мужа супраць жонкі, ні жонкі супраць мужа. Напэўна, найчасцей церпяць жонкі ад мужчын, дзеці таксама. Дзяцей лупцуюць, яны бачаць, якія адносіны паміж бацькамі. Гэта не ўплывае на іх выхаванне добра.

Што нам не падабалася ў тым законе? Што там робіць слова «гендар»?

З ангельскага GENDER — гэта ПОЛ. Але Бог стварыў чалавека, як мужчыну і жанчыну. І не будзем выдумваць, колькі тыпаў «гендару» там ёсць — дзесяць, пяцьдзесят… Кожны раз іх усё больш і больш становіцца. Для нас, веруючых, ёсць два полы: мужчына і жанчына.

Потым, на падставе чаго могуць забраць дзяцей у бацькоў? Многа такіх скандалаў ёсць. Забралі. А на самой справе там нічога сур’ёзнага і не было. Шлёпнуў трошкі па мяккім месцы — і ўжо забралі.

Я ў Вільні быў сведкам у адной сям’і. Дзевяцігадовы сын тэлевізар глядзіць. «Ну выключай ужо» — «Не буду». І кажа бацьку: «Не парушай мае правы». А там гэты закон ужо прыняты, паліцыя прыедзе. Вось гэта недапрацавана. А так — мы супраць гвалту ў сям’і.

Не аб «гендарнай роўнасці» ідзе размова, а аб роўнасці асобы.

— Як я гляджу на сітуацыю? Вось нядаўна быў скандал. Муж збіваў перыядычна жонку. А ў апошні раз ён свайго чатырохгадовага сына спачатку збіў, пасля абліў вадой і выгнаў з кватэры. Добра, што там стаяла каляска нейкая. Гэты хлопчык залез, і раніцай яго знайшлі суседзі. І паколькі жанчына не пісала заяў у міліцыю, ніхто нічога не мог зрабіць.

— Гэта праблема! І мы за тое, каб гэтую праблему вырашаць. Але, яшчэ раз кажу. Дзе ёсць гэты Рубікон? Ну прыйдзе міліцыя. Забраць-не забраць… Як гэтую праблему вырашыць? Для гэтага мы сядзім там і працуем.

Калісьці гэты закон будзе прыняты. Ён патрэбны. Але яшчэ раз скажу: гэтыя «гендары» там не патрэбныя зусім.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?2

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць