Усяго патроху66

У расійскім Краснаярску прааперавалі цяжарную самку таракана. Пацыентка жывая

Limpopo

Урач-ветэрынар з Краснаярска, якая правяла хірургічную аперацыю самцы таракана-архімандрыта, распавяла Бі-бі-сі, чаму вырашыла выратаваць жыццё насякомага і як тараканам робяць агульную анестэзію.

Самку віду Archimandrita tesselata — таракан-архімандрыт, ён жа гіганцкі лясны таракан — экстрана даставілі ў сібірскую клініку «Лімпапо» пасля ўскладнення цяжарнасці. Гэты від тараканаў — жывародныя, у прыродзе жывуць у лясах Цэнтральнай Амерыкі і ўмеюць лётаць на невялікія адлегласці.

Гэта першы выпадак хірургічнай дапамогі тараканам у 11-гадовай практыцы доктара Даніі Пух. Па словах Даніі, павелічальных прыбораў не спатрэбілася, бо гэты від тараканаў мае «добрыя памеры» — да 10 сантыметраў.

Бі-бі-сі: Навошта ратаваць жыццё такой істоты?

Данія Пух: Мы самі прапанавалі гаспадару гадаванца зрабіць аперацыю. Спачатку да нас звярнуліся па тэлефоне: што рабіць, таракан нараджае! Капсула то выходзіць, то заходзіць, але не можа канчаткова зайсці у жывот.

Мы прапанавалі паназіраць на працягу сутак-двух, бо тараканы нараджаюць да 36 гадзін. Але капсула так і не ўцягнулася.

Daniya Pukh

Хлопец, гаспадар, прыйшоў да нас на прыём, і мы прапанавалі некалькі варыянтаў лячэння: альбо ўпраўленне, альбо выдаленне.

Далей мы агледзелі таракана і выявілі, што на капсуле ўжо ёсць разрывы, і прапанавалі аператыўнае ўмяшанне. Уладальнік падумаў і пагадзіўся. Бо гэта яго хатні гадаванец.

Бі-бі-сі: І якога ўзросту гэтая гадаванка?

Д.П.: Ёй каля года. Прычым ён набыў яе нядаўна — дзесьці два месяцы таму, — і для яго было нечаканасцю, што самка цяжарная. (Тараканіхі выношваюць яйкі ў капсулах-адсеках ад трох да чатырох месяцаў, у залежнасці ад тэмпературы навакольнага асяроддзя).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Вчера врачом нашей клиники Пух Данией Наильевной и ассистентом врача Кузиной Анастасией была проведена уникальная операция по удалению кокона, в котором хранится оотека ,в которой созревает потомство у таракана - архимандрита. У самки таракана после родов кокон не вправлялся обратно несколько дней. Ее привезли на прием с уже подсыхающей оболочкой, которая могла быть позже инфицирована и самка могла погибнуть. Принято решение оперировать. В нашей клинике это первый случай, когда сотрудники практически подковали блоху!) Операция проходила при помощи запаивания внутрь обезболивающего препарата, газового наркоза и местного обезболивающего во время иссечения кокона. Причиной не вправления самостоятельно кокона явилось нахождение в нем не до конца развившегося потомства. Archimandrita tesselata (лат.) — один из видов южноамериканских тараканов рода Archimandrita семейства Blaberidae, также известный под названием «Таракан-архимандрит» или «Гигантский лесной таракан». Родина этого насекомого — леса Коста-Рики и Панамы, возможно, близлежащие государства. Название рода, видимо, происходит от внушительного впечатления, которое производит взрослая особь этого таракана. Длина взрослой особи составляет 75—85 мм (у крупных самок до 100 мм), таким образом, это один из крупнейших видов тараканов #тараканы#архимандриттаракан

Публикация от Ветеринарная клиника Лимпопо (@limpopovet)

Бі-бі-сі: Вас ва ўніверсітэце вучылі лячыць такіх пацыентаў?

Д.П.: У тэхнікумах і інстытутах гэтаму не навучаюць, на жаль, але так як у нас клініка экзатычных жывёл, мы пастаянна павышаем кваліфікацыю. Будову тараканаў мы вывучылі вельмі глыбока перад аперацыяй.

Бі-бі-сі: Што вы адчувалі, калі краналі пацыентку інструментам?

Д.П.: Было вельмі шмат хвалявання, вельмі моцна перажывала. Усё ж такі гэта першая такая аперацыя для мяне.

Бі-бі-сі: Вам прыйшлося і анестэзію рабіць? Як робяць анестэзію тараканам?

Д.П.: Спачатку таракана пасадзілі ў кіслародную камеру, ён дыхаў кіслародам, далей пасадзілі ў спецыялізаваны бокс — туды паступала газавая анестэзія, — і далей пад маскай. Вядома ж, у нас няма масак такога памеру, але мы зрабілі адтуліну ў звычайнай, і гэтага было дастаткова, каб газ паступаў, бо тараканы дыхаюць праз брушка. Яна была абязрушаная падчас аперацыі.

Бі-бі-сі: А дакладна тараканы адчуваюць боль?

Д.П.: Вядома. Гэта ж жывая істота.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць