Улада8181

Варшава выставіла ўльтыматум Мінску?

З дыпламатычных крыніц у Варшаве стала вядома, што цярпенне Польшчы скончылася і яна паставіла Мінску ультыматум: або беларускія ўлады перастаюць шпыняць палякаў у Беларусі, або Лукашэнка не атрымае запрашэння на еўрапейскую сустрэчу ў вярхах у Празе.

З дыпляматычных крыніц у Варшаве польскім СМІ стала вядома, што цярпеньне Польшчы скончылася і яна паставіла Мінску ультыматум: або беларускія ўлады перастаюць шпыняць палякаў у Беларусі, або Лукашэнка не атрымае запрашэньня на еўрапейскую сустрэчу ў вярхах у Празе.

Зьмест ультыматуму польскага МЗС да беларускага кіраўніцтва будзе абмяркоўвацца сёньня ў Брусэлі і Празе, піша polskaweb.eu.

У патрабаваньнях Варшавы гаворыцца, што «прэзыдэнт Беларусі

Аляксандар Лукашэнка ня можа быць запрошаны на саміт ЭЗ у Прагу, калі ня будуць забясьпечаныя правы польскай меншасьці ў гэтай краіне».
Размова ідзе пра апошнія правакацыі супраць лідэра непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, перашкоды на шляху правядзеньня ў сярэдзіне сакавіка зьезду гэтай арганізацыі і кантактаў сяброў CПБ з Варшавай.

Як заявіў у размове з польскім выданьнем Wprost намесьнік міністра польскага МЗС Ян Баркоўскі, далейшае стаўленьне Менску да зьезду СПБ «будзе мець уплыў і на нашу пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі на форуме Эўразьвязу».

Паводле Wprost, ультыматум быў перададзены ў Беларусь дыпляматычнымі каналамі.

Польскае выданьне таксама цытуе з гэтай нагоды словы намесьніка старшыні камітэту па замежных справах польскага сойму Робэрта Тышкевіча. Ён заявіў, што менавіта «мірнае правядзеньне зьезду СПБ ды спыненьне рэпрэсіяў супраць яго актывістаў павінна стаць адной з умоваў для далейшага дыялёгу зь Менскам».

У апошнія месяцы беларускія спэцслужбы працягвалі шпыняць Анжаліку Борыс, суды спрабавалі прызнаць выданьні палякаў «экстрэмісцкімі», у Берасці разагналі польскую школку, а карэспандэнта найбольшага польскага выданьня «Газэты выборча» пазбавілі акрэдытацыі.

За палякаў, прынамсі, ёсьць каму замовіць слова, а беларусам свае правы трэба бараніць самім.

МБ; паводле Радыё Свабода

Каментары81

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць