Свет88

Прэзідэнт Ірана прыгразіў «адрэзаць нагу» ЗША на Блізкім Усходзе

kremlin.ru

Вайскоўцы ЗША страцяць магчымасць базавацца на Блізкім Усходзе. Гэта стане адказам Ірана на гібель камандзіра падраздзялення «Аль Кудс» Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані, заявіў прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані, перадае Reuters са спасылкай на іранскае агенцтва Fars News.

Паводле яго слоў, ЗША змаглі прадухіліць дзейнасць Сулеймані. Яго гібель Раўхані параўнаў з «адразаннем рукі» генералу. Але ў адказ на гібель генерала Іран «адрэжа нагу» ЗША ў рэгіёне, прыгразіў ён.

У прыватнасці, у ноч на 8 студзеня Іран ужо нанёс удары па базах у Іраку, дзе раскватараваны амерыканскія вайскоўцы. Гэтыя ўдары сталі «аплявухай» ЗША, заявіў рэлігійны лідар Ірана аятала Хаменеі.

Але адных удараў недастаткова, лічыць аятала. Паводле яго слоў, амерыканскія войскі павінны пакінуць Блізкі Усход, бо трэба «пакласці канец прысутнасці Амерыкі ў рэгіёне».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць