Навука і тэхналогіі33

З сівізной можна будзе змагацца без фарбы — навукоўцы зразумелі, як гэта працуе. Дапамаглі напалоханыя мышы

Навукоўцы з ЗША і Бразіліі сцвярджаюць, што выявілі біялагічны механізм пасівення ў выніку стрэсу. Адкрыццё ў перспектыве можа дапамагчы спыніць гэты працэс, піша bbc.com.

Людзі і раней думалі, што сівеюць па дзвюх прычынах: ад узросту і ад моцнага гора, страху і болю.

Зараз гэта навукова пацверджана: у ходзе эксперыментаў даследнікі з універсітэтаў Гарварда і Сан-Паўлу даказалі, што за выпрацоўку рэчыва меланін, якое надае афарбоўку валасам і скуры, адказваюць пэўныя ствалавыя клеткі (меланацыты) і што яны інтэнсіўна руйнуюцца ад стрэсу. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature. 

Мужчыны і жанчыны могуць пачаць сівець ў любым узросце пасля 30 з невялікім гадоў. Час пачатку і тэмпы гэтага працэсу вызначаюцца ў асноўным спадчыннасцю: тое, у якім веку пасівелі вашыя бацькі, можа падказаць, калі гэта здарыцца з вамі.

Пэўную ролю ў гэтым адыгрывае і перажыты стрэс, аднак да гэтага часу навукоўцы не цалкам разумелі, як менавіта ён уплывае на валасы.

Адкрыццё было зроблена выпадкова: падчас доследаў на мышах, даследчыкі заўважылі, што цёмная афарбоўка ў грызуноў, якія зведалі моцны страх або боль, змянілася на зусім белую за некалькі тыдняў.

Боль або моцныя негатыўныя эмоцыі выклікаюць у арганізме выкід адрэналіну і картызолу, ад чаго ўзмацняецца сэрцабіццё, падскоквае крывяны ціск, а таксама гінуць меланацыты ў валасяных цыбулінах.

Ад болю і страху цёмныя мышы сівелі за некалькі тыдняў, пры гэтым клеткі, што вырабляюць пігмент, цалкам адміралі ў першыя ж дні.

«Пасля таго, як гэтыя клеткі цалкам адміраюць, аднавіць пігментацыю ўжо немагчыма — нанесеная шкода незваротная», — кажа навуковец.

Навукоўцы высветлілі, што хімічныя рэакцыі, якія выклікаюць гібель меланацытаў, абумоўленыя наяўнасцю пэўных бялкоў — цыклінзалежных кіназ.

У часе далейшых эксперыментаў высветлілася, што іх дзеянне блакуюць некаторыя прэпараты, што звычайна выкарыстоўваюцца для зніжэння ціску.

Блакаванне гэтых бялкоў дазваляла спыніць змену афарбоўкі поўсці ў мышэй.

Вынікі даследавання даюць надзею на стварэнне эфектыўных «лекаў ад пасівення» — як стрэсавага, так і ўзроставага.

Навука знаходзіцца толькі ў самым пачатку гэтага шляху і вярнуць прыродны колер валасам тых, хто ўжо пасівеў, мяркуючы па ўсім, не атрымаецца.

Акрамя таго, па словах прафесара, гэта даследаванне дае ўяўленне пра тое, як стрэс можа негатыўна ўплываць на самыя розныя часткі арганізму.

Каментары3

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць