Грамадства

Міжгароднія і міжнародныя перавозкі стануць прыватнымі?

Міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі не выключае, што прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці, якія займаюцца перавозкай пасажыраў, могуць сысьці зь міжгародніх і міжнародных перавозак.

Міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі не выключае, што прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці, якія займаюцца перавозкай пасажыраў, могуць сысьці зь міжгародніх і міжнародных перавозак.

«Шчыра кажучы, мы бачым, як гэтыя працэсы ўжо адбываюцца», - заявіў У.Сасноўскі ў мінулы чацьвер у Менску на сэмінары па праблематыцы пасажырскіх аўтаперавозак.

Ён патлумачыў, што ў першую чаргу такая сытуацыя выкліканая ня самай гнуткай фінансава-эканамічнай палітыкай прадпрыемстваў.

«Тут (у сфэры міжгародніх і міжнародных перавозак) патрэбная вельмі гнуткая фінансавая і эканамічная палітыка. Тут буйныя прадпрыемствы, магчыма, утварацца ня будуць, бо гнуткасьць, як мы ведаем, ім дужа не ўласьцівая», - адзначыў міністар.

Разам з тым, ён лічыць, што «нельга сказаць, што дзяржава не такі ўжо высокаэфэктыўны ўласьнік, і дзяржаўныя прадпрыемствы ня здольныя канкураваць у гэтым сэгмэнце», і адзначыў пры гэтым, што «сфэра канкурэнтнай барацьбы павінна пашырацца».

Ён таксама нагадаў, што недзяржаўныя перавозчыкі занялі пэўную нішу ў сфэры аўтаперавозак.

«Напрыклад, паслугі легкавых таксі. Сфэра, у якой дзяржава практычна не займаецца, - сказаў Сасноўскі. - А сфэра маршрутных таксі была ўвогуле ініцыяваная прыватнымі інвэстарамі, хаця дзяржаўныя прадпрыемствы падключыліся на пэўным этапе да гэтае працы».

АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць