Усяго патроху

Самае эфектыўнае выйсце — звальненне?

Больш за чвэрць беларускіх кампаній — удзельніц апытання аб антыкрызісных мерах — заявілі пра скарачэнне персаналу.

26% беларускіх кампаній, якія ўзялі ўдзел у анкетаванні кансалтынгавай групы «Тут і цяпер» аб антыкрызісных мерах,
заявілі пра скарачэнне персаналу. Пра гэта паведаміла кіраўнік дэпартамента рэкрутынгу кансалтынгавай групы Алена Дрозд 12 сакавіка на міні‑форуме для спецыялістаў па працы з персаналам у Мінску.

Апытанне было праведзена ў лютым сярод кіраўнікоў 63 сярэдніх і буйных кампаній, якія працуюць на рынку больш за два гады і маюць абарот ад 1 млн. даляраў. Удзельнікі анкетавання адказвалі на пытанне аб мерах, «якія прыняла кампанія для таго, каб скараціць рызыкі сённяшняга дня».

23% кампаній у якасці антыкрызіснай меры праіндэксавалі заработную плату супрацоўнікаў.

Толькі невялікая частка з іх штомесяц пераглядае зарплаты, многія арыентуюцца на больш нізкі курс долара. 21% кампаній у якасці антыкрызіснай меры зафіксавалі заработную плату ў рублях. 19% кампаній інтэнсіфікавалі маркетынгавыя намаганні, столькі ж удзельнікаў апытання перагледзелі суадносіны фіксаванай і прэміяльнай частак зарплаты. Пры гэтым, калі ў лютым у большасці кампаній урэзалі прэміі, то цяпер сітуацыя мяняецца: прэміяльная частка вяртаецца, але скарачаецца аклад.

11% удзельнікаў апытання ў якасці антыкрызіснай меры інвеставалі рэсурсы ў мэтах развіцця новых кірункаў збыту, столькі ж скарачалі складскія запасы.

8% апытаных знізілі заработную плату супрацоўнікам.
Як зазначыла А.Дрозд, гэта зрабілі ў асноўным арганізацыі з расійскімі інвестыцыямі — яны «назіраюць сітуацыю ў Расіі, ад якой мы адстаём». Пры гэтым рашэнне аб поўнай індэксацыі зарплат прымалася ў асноўным у невялікіх кампаніях з добрымі абаротамі, якія даўно працуюць на рынку. Кампаніі буйныя, у асноўным вытворчыя, не індэксавалі заработную плату або прынялі рашэнне аб частковай індэксацыі выплат ключавым супрацоўнікам.

8% кампаній скарацілі затраты на дадатковыя выплаты і сацыяльныя льготы, па 5% удзельнікаў апытання адмянілі сацыяльныя пакеты, запланаванае павышэнне зарплат або скарацілі бюджэт на маркетынг і рэкламу. 3% кампаній ўвялі дадатковыя адпачынкі, якія аплачваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць