Авіякампанія Air China, якая тройчы ў тыдзень лятае з Пекіна ў Мінск, адмяняе некаторыя рэйсы. Прычынай стала нізкая загрузка пасажырамі з-за кітайскага каранавіруса, піша Tut.by.
З Пекіна ў Мінск авіякампанія Air China лятае па панядзелках, серадах і пятніцах. З раскладу нацыянальнага аэрапорта знік найбліжэйшы рэйс.
У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2 распавялі, што рэйс у сераду, 19 лютага, адменены па ініцыятыве авіякампаніі Air China.
У мінскім прадстаўніцтве авіяперавозчыка TUT.BY растлумачылі: палёты з Пекіна ў Мінск не адмяняюцца ў цэлым — толькі некаторыя рэйсы.
— Так вырашыў планавы аддзел у Пекіне. З-за эпідэміі каранавіруса загрузка самалётаў пасажырамі стала нізкай.
Пра тое, у якія дні будуць здзяйсняцца палёты, у прадстаўніцтве авіякампаніі прапануюць сачыць па раскладзе аэрапорта або тэлефанаваць наўпрост у Air China.
Каментары