У Гайнаўцы прайшоў скандальны «Марш выклятых жаўнераў». Праціўнікі зладзілі сваю акцыю

У Гайнаўцы прайшоў V Марш памяці «выклятых жаўнераў», які зладзілі крайне правыя сілы, піша «Радыё Рацыя».
Як галоўных герояў яны ўслаўляюць капітана Рамуальда Райса «Бурага» і маёра Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашку», адказных за карныя аперацыі ў беларускіх вёсках.
Удзельнікаў маршу ў гэтым годзе было каля 150 чалавек. Ішлі з лозунгамі «Буры — наш герой», «Вялікая Польшча — хрысціянская». Арганізатары маршу даводзілі, што «Буры» не дзейнічаў супраць беларусаў ці супраць праваслаўных, таму што ў ягоных аддзелах былі і беларусы, і праваслаўныя. На плакаце былі здымкі праваслаўных Вяруса і Курачкіна, якія сапраўды былі ў аддзеле Бурага. Між іншым, Вярус удзельнічаў у карнай аперацыі ў вёсцы Шпакі.
Сябры арганізацыі «Грамадзяне РП» спрабавалі блакаваць марш.
Перад маршам у Гайнаўцы адбылася акцыя «Вечная памяць», у час якой былі зачытаныя прозвішчы загінулых у выніку так званага «крывавага рэйду Бурага».
Чытайце: Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары