Аляксандр Лукашэнка 28 лютага возьме ўдзел у VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Усяго з'езд у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў збярэ больш за 500 дэлегатаў, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці, з усіх рэгіёнаў краіны. У ліку запрошаных — вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый, СМІ, замежныя госці.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць на з'ездзе з прамовай, у якой выкажацца пра ролю і дасягненні прафсаюзнага руху ў Беларусі, акрэсліць сваю пазіцыю па розных пытаннях.
Каментары