У Мінздароўя растлумачылі, якія катэгорыі людзей трапілі пад назіранне з-за каранавіруса
Намеснік міністра аховы здароўя Наталля Жукава падчас брыфінгу ў МЗС заявіла, што ў Беларусі пад назіранне з-за каранавіруса трапіла 14,5 тысяч чалавек.
«Гэта, так бы мовіць, «паводле папярэдніх звестак», — удакладняе тэлеграм-канал Мінздароўя. — Гэта тыя людзі, якія альбо знаходзіліся сярод тых, хто захварэў, альбо тыя, хто перасякаў мяжу і быў у краінах, дзе зафіксаваны вірус — на ўчорашні дзень. Гэта не значыць, што праца спынілася — людзі ўсё гэтак жа прылятаюць, прыязджаюць, вылятаюць і з'язджаюць. Праверка — працэс пастаянны і казаць, што гэтая лічба канчатковая ці выніковая — нельга», — адзначылі ў Мінздароўя.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары