Меркаванні

Вайна ўсё сьпіша

Асобныя дзядзькі інсталявалі сабе крутую стралялку «Battlefield 2006» – і цешацца. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Асобныя дзядзькі інсталявалі сабе крутую стралялку «Battlefield 2006» – і цешацца. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Калі б улада хацела зрабіць нейкі мэсыдж, намякнуць на магчымасьць грамадзкага дыялёгу дзеля абароны незалежнасьці, дык цяжка прыдумаць зручнейшую нагоду, чым як цырымонія адкрыцьця «дыямэнта ведаў». У кантэксьце разваг пра духоўную спадчыну, нацыянальны гонар, акурат бы й згадаць Скарыну, Каліноўскага, Багушэвіча, Купалу...

Але мы пачулі, што сымбалі нашага народу – Ленін і Сталін. Вось і адказ тым, хто ўжо гатовы быў станавіцца ў шыхт з намэнклятурай дзеля абароны сувэрэнітэту ад хцівага Крамля. І хто параўноўваў айчыннага правадыра з тым самым Сталіным – маўляў, як прыпякло, дык і «бацька народаў» зьвярнуўся да гістарычных фігураў кшталту князя Аляксандра Неўскага.

Аднак жа, бач ты, узвышэньнем князя Кастуся Астроскага ў нас пакуль што й ня пахне! Кіраўніцтву, бадай, не настолькі прыпякло, як можна падумаць, беручы на веру наўрад ці спантанныя выцекі інфармацыі пра «паніку ў вярхох».

Любой дэфіцытнай каштоўнасьцю лёгка спэкуляваць. Тым болей – такой звышкаштоўнасьцю, як незалежнасьць краіны. Вось і спэкулююць.

Між тым аўтарытэтныя маскоўскія палітолягі сьведчаць, што плянаў восеньскага аб’яднальнага рэфэрэндуму ў Масквы й блізка няма. І робяць выснову, што ўсё гэта менскія піяраўскія штучкі.

Каму выгадна лятэнтна падаграваць пытаньне пра пагрозу незалежнасьці? (Гэтай пагрозы нельга адмаўляць, але ж варта ацэньваць яе адэкватна.)

Відавочна, што такія жарсьці ліюць ваду на млын тутэйшай улады. Для яе тузаніна на газавай глебе сталася нагодай, каб надаць сабе гераічнасьці, падрыхтаваць абываталя да магчымага зацягваньня паясоў, трохі папалохаць Маскву, каб ня так задзірала цэны... Ды яшчэ й зьбіць з панталыку ўнутраных апанэнтаў!

Прычым выглядае на тое, што частка апазыцыйных дзеячаў ахвотна падхоплівае гульню. І вось ужо зьбіраюць подпісы, каб іншыя лідэры «вялікай восемкі» ня ехалі ў Пецярбург да экспансіяніста Пуціна, пакуль не адрачэцца ад плянаў паглынаньня Беларусі (лічы, саміт ужо тарпэдавалі!). Ці, адсунуўшы ў бок астатні клопат, дзяўбуць Захаду, каб давёў крамлёўскаму гаспадару, што ў Беларусі, «краіне, дзе няма дэмакратычных працэдураў», ня можа быць і рэфэрэндуму, прызнаванага дэмакратычнымі дзяржавамі.

А што, пры захаваньні працэдураў можна здаваць краіну? Бясконцае жангляваньне тэзамі пра дэмакратыю і незалежнасьць, мусіць, канчаткова заблытала нашых змагароў...

Зь іншага боку, аўтаматычны кансэнсус апазыцыі ў пытаньні пра сувэрэнітэт трохі маскуе той яе раскол, які набывае ўжо рысы сыстэмнага крызісу. Нарэшце, пераважна віртуальнае шчыраваньне апанэнтаў рэжыму на ніве абароны незалежнасьці нібыта апрыёры апраўдвае наступныя паразы на ўнутраным палітычным фронце. Напрыклад, на мясцовых выбарах. Маўляў, не да іх было: баранілі ж самае сьвятое!

Карацей, выглядае на тое, што ў розных лягерах карыстаецца папулярнасьцю адна й тая ж максыма: «Вайна ўсё сьпіша».

Хоць насамрэч некаторыя дарослыя дзядзькі проста інсталявалі сабе стралялку «Battlefield 2006» (вольны пераклад: «Мачы імпэрыю!») – і цешацца.

Каментары

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы7

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Усе навіны →
Усе навіны

Аднагадовая дзяўчынка загінула ў пажары ў Лунінецкім раёне2

Аргазм-медытацыю яна зрабіла сваёй справай жыцця. Цяпер яе будуць судзіць13

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі32

«Танны ўброс». «Народная Грамада» адмаўляе, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай11

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў7

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках4

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»24

Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы7

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць