Улада2828

Улады Расіі хаваюць інфармацыю пра маштабы эпідэміі? Лукашэнка: «Як сказаў прэм'ер Расіі, у іх пажар: не ўсё ў СМІ давалі»

Кіраўнік Беларусі падверг кіраўніцтва Расіі крытыцы за аднабаковае рашэнне пра закрыццё мяжы між краінамі для пасажырскага руху.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за ім стаіць прыхоўванне рэальнай сітуацыі з вірусам у Расіі, але назваў рэакцыю расійскага кіраўніцтва неадпаведнай.

«Як учора сказаў прэм'ер Расіі, у іх пажар: не ўсё ў СМІ давалі. У іх цяжкая сітуацыя. Так нам трэба баяцца гэтай сітуацыі, вы чаго баіцеся Беларусі? Прытым пры такім нашым кантролі і стаўленні да гэтай праблемы. Давайце разам гэта рабіць — не, закрылі. Што ж, гэта іх справа», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў сітуацыі, якая склалася, галоўнае, каб не пацярпелі людзі і эканоміка. «А што думае ўрад Расіі ў гэтай сітуацыі? Бо за год 110 млн т грузу перамясцілася транзітам. Яны што, праз Украіну дамовіліся вазіць? Так Украіна даўно закрылася. Праз Прыбалтыку? Яна таксама закрылася. Як яны будуць наогул гэтыя грузы перамяшчаць? Можа, нам падумаць, а раптам вірус у трубе з нафтай або з прыродным газам? 70 млн т нафты транспартуюць па нафтаправодзе «Дружба». Вось што думалі людзі, калі прымалі такія рашэнне?» — задаўся пытаннямі ён.

Таксама ён выказаў неразуменне, а што будуць рабіць беларускія і расійскія грамадзяне, якія працуюць або вучацца ў іншай краіне. «Як можна прымаць такія рашэнні? Не параіўшыся, паставіць перад фактам. Гэта для мяне незразумела. І самае цікавае: калі ўжо закрываць мяжу — гэта, напэўна, не ўрада справа. Гэта рашэнне павінен прымаць прэзідэнт краіны», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён распавёў, што пакуль не звязваўся з расійскім лідарам, але тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі запланавана. «Можа, яны ўжо па новай Канстытуцыі жывуць? Хто яго ведае», — іранізаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў расійскі бок і жыхароў дзвюх краін не ствараць паніку. «Не трэба лішніх рухаў, якія б ўскладнілі і так няпростыя на сённяшні дзень адносіны паміж дзвюма дзяржавамі», — сказаў ён.

Ён пацікавіўся, што ў гэтай сітуацыі прапануюць распачаць у Беларусі. Ён адзначыў, што калі краіна пойдзе на меры ў адказ, то «да Крамля фуры будуць стаяць у чарзе, а людзі будуць у шаленстве».

«Нам трэба, зрабіўшы высновы, дакладна вызначыцца, як будзем дзейнічаць далей. Адзінае, папрашу (я ўчора і прэм'ер-міністру даручыў): не павінны пацярпець людзі. Нам не трэба закрываць ні ад палякаў, ні ад расіянаў, ні ад украінцаў. Яны хочуць — хай закрываюцца. Нам не трэба гэтага рабіць, бо гэта пустое. Закрыцца ўсё роўна мы не зможам, гэта немагчыма. Асабліва там, дзе няма мяжы з Расіяй: там людзі стагоддзямі хадзілі і будуць хадзіць, і калі, не дай бог, ўжо нейкая чума, то мы яе тэрытарыяльна не пераможам. Трэба дзейнічаць так, як мы дзейнічаем цяпер: нейкае падазрэнне — мы правяраем чалавека, трэба на каранцін — калі ласка, давайце на каранцін. ​​Менавіта кропкава, прафесійна трэба дзейнічаць, а не тэрытарыяльна: перакрылі, закрылі», — перакананы беларускі кіраўнік.

Каментары28

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць