Грамадства3838

Канапацкая пікетуе Дом урада, патрабуючы, каб у Беларусі ўвялі каранцін ФОТЫ

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая зладзіла адзіночны пікет каля Дома ўрада ў Мінску.

Раней яна апублікавала ў сваім тэлеграм-канале зварот да ўрада: «Паважанае спадарства, не бярыце грэх на душу — абвясціце ў краіне каранцін, закрыйце межы».

Ганна Канапацкая сказала карэспандэнту «Свабоды», што «калі ўлады так не рэагуюць, то трэба рэагаваць нам».

«Адзіная ўпаўнаважаная асоба, якая можа прыняць гэтае рашэнне, — урад у асобе прэм’ер-міністра альбо віцэ-прэм’ера, якія адказваюць за ахову здароўя. Сёння я не бачу гатоўнасці беларускай медыцыны процістаяць эпідэміі, якая ўжо адбываецца ў Беларусі. На ўвесь Мінск у нас адна інфекцыйная лякарня для дарослых, пабудаваная ў 1913 годзе на 200 ложкаў. Гэта ненармальна. Лічу, што наша ўлада не гатовая супрацьстаяць сур’ёзным выклікам», — сказала Канапацкая.

Яна лічыць, што каранцін трэба было ўводзіць «яшчэ ўчора».

«А калі казаць у прынцыпе аб праблемах у ахове здароўя, то трэба было будаваць не новую лякарню для выбраных чыноўнікаў, а інфэкцыйную. І трэба праводзіць сур’ёзную структурную рэформу ў ахове здароўя», — сказала Канапацкая.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць17

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць17

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць