Свет11

У Грэцыі падчас моцнай навальніцы зафіксавалі больш за 100 тысяч маланак

Пасля трохдзённай спёкі, калі тэмпература паветра падымалася да 42 градусаў, Грэцыю накрылі моцныя залевы, град і шквалісты вецер. Непагадзь прывяла да падзення дрэў, перабояў з электрычнасцю і сур’ёзных праблем з транспартам у многіх рэгіёнах, у тым ліку ў сталічнай вобласці Атыка, паведаміў тэлеканал ERT-news.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак грэчаскіх метэаролагаў, з поўдня 24 ліпеня да ранняй раніцы 25 ліпеня на сушы і ў моры было зарэгістравана больш за 100 тысяч маланкавых разрадаў.

У аператыўны цэнтр Атыкі за гэты час паступіла 940 зваротаў ад жыхароў. Людзі прасілі дапамогі з-за паваленых дрэў, перакуленых сметніц, а таксама затапленняў у дамах.

У прыгарадзе Афін Іліёне, а таксама ў гарадах Цірнавас і Эласона выпаў буйны град. У афінскім раёне Неа-Псіхіка вецер паваліў электрычны слуп, які пашкодзіў прыпаркаваныя аўтамабілі. У порце Пірэй будаўнічыя рыштаванні з аднаго з будынкаў абрынуліся на трамвайныя пуці. Людзі не пацярпелі, але былі пашкоджаныя машыны.

У горадзе Макракомі ў Цэнтральнай Грэцыі моцны вецер сарваў дах з дома. Яго аднесла прыкладна на 100 метраў, пасля чаго ён ударыўся аб лініі электраперадачы і пашкодзіў аўтамабілі.

На гары Алімп нечакана выпаў снег. У Салоніках усю ноч ішоў моцны дождж, што стварыў праблемы для жыхароў горада. На паўвостраве Халкідыкі з-за ўдараў маланак узніклі два лясныя пажары.

Да раніцы 25 ліпеня непагадзь у большасці раёнаў пачала слабець. Аднак Грэчаская метэаралагічная служба папярэдзіла пра захаванне павышанай небяспекі ў рэгіёнах Магнісія, на астравах Спарады, Эўбея, Тасас, Лемнас і Саматракі, дзе ўсё яшчэ магчымыя экстрэмальныя з’явы надвор’я.

Каментары1

  • логично
    26.07.2026
    это ж в Греции на горе живет Зевс, бог молний

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць