Здарэнні11

Жыхар Салігорскага раёна выкраў у сябра хаскі, каб падарыць жонцы

У салігорскую міліцыю патэлефанаваў усхваляваны ўладальнік сабакі пароды хаскі і паведаміў, што двухгадовы ўлюбёнец сям'і знік проста з вальера, пры гэтым другі сабака, «дваровай» пароды, застаўся дома.

Увагу міліцыі прыцягнуў знаёмы ўладальніка, які гасцяваў напярэдадні. Мужчына з жонкай прыехалі ў вёску, сабака спадабаўся таварышу, які пацікавіўся яго коштам і радаводам. У нейкі момант госць нават заявіў, што забірае хаскі. Уладальнік перавёў размову ў жарт і на ўсялякі выпадак нагадаў, што заплаціў за яго 350 рублёў.

Сышчыкі крымінальнага вышуку наведаліся да сямейнай пары ў Салігорск, дзе акрамя гаспадароў іх сустрэў той самы сабака. Да гэтага моманту новы ўладальнік выкупаў сабаку і купіў ашыйнік. Акрамя таго, Алмаз, якога так завуць па дакументах, стаў Піратам.

Затрыманы паведаміў, што яму даўно падабаюцца вялікія сабакі, а хаскі — мара яго жонкі. Выкласці за яго палову заробку ён быў не гатовы, таму прыехаў раніцай на таксі і забраў сабаку ў сябра.

Завялі крымінальную справу за крадзеж.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць