Свет

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію

У расійскім памежным горадзе Івангорад у вялікай колькасці збіраюцца людзі з валізкамі, заплечнікамі і пластыкавымі пакетамі.

Фота: чат праходжання КПП у Івангорадзе

Іх мэта — паспець перасекчы мяжу з Эстоніяй да таго, як з 1 снежня краіна закрые ўсе памежныя пераходы з Расіяй, піша Euronews.

Эстонія, член НАТА і Еўрапейскага саюза, абвясціла 20 лістапада, што з 1 снежня цалкам прыпыніць перасячэнне мяжы з Расіяй праз усе пяць аўтамабільных пунктаў пропуску. Абмежаванне закране не толькі аўтамабілі, але і пешаходаў: у прыватнасці, больш нельга будзе перайсці мяжу пешшу ў Нарве, дзе такі пераход да гэтага часу захоўваўся.

Мера ўводзіцца на шэсць месяцаў, пасля чаго ўрад ацэніць сітуацыю з бяспекай і вырашыць, ці працягваць абмежаванні, ці пераглядаць іх.

Чаму Эстонія закрывае мяжу?

Рашэнне было прынятае пасля спробы падпалу памяшканняў эстонскага вытворцы беспілотнікаў Threod Systems у Віймсі, на поўнач ад Таліна, 14 лістапада.

Паводле даных эстонскай Службы ўнутранай бяспекі, за спробай нападу стаіць ваенная разведка Расіі — ГРУ. Былі затрыманыя восем грамадзян Латвіі; следства мяркуе, што іх завербавалі для правядзення аперацыі. Супрацоўнікам службы бяспекі кампаніі ўдалося ўмяшацца да таго, як была нанесена значная шкода.

Эстонскія ўлады апісалі гэты інцыдэнт як частку больш шырокай серыі дыверсій і варожай дзейнасці супраць краіны і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Урад заявіў, што закрыццё мяжы ўскладніць працу расійскіх спецслужбаў па вярбоўцы і ўздзеянні на людзей, а таксама дапаможа прадухіліць абыход санкцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць