Меркаванні1616

Аналітык назваў слабыя месцы ў беларускай стратэгіі барацьбы з каранавірусам

Спроба пераняць досвед Паўднёвай Карэі разумная, але для яго рэалізацыі патрэбны адзін ключавы момант: вычарпальнае інфармаванне грамадства пра кожны канкрэтны выпадак, піша Андрэй Елісееў.

На што спадзяецца Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў барацьбе з каранавірусам? Фактычна на карэйскую мадэль. Яна складаецца ў наступным: усеагульныя каранцінныя меры і забароны на перамяшчэнні не ўводзяцца, затое дзейнічае добра арганізаваная мадэль тэсціравання на каранавірус разам з эфектыўнай ізаляцыяй тых, хто захварэў, а таксама высочванне і адпраўка на каранцін іх кантактаў.

Як паказаў выпадак Паўднёвай Карэі, гэтая стратэгія рэальна дзейсная (праўда, школы як мінімум там усё ж зачынілі) пры выкананні важных умоў. На жаль, у Беларусі ключавая з іх адсутнічае, пра гэта ніжэй.

Паўднёвая Карэя сапраўды здзівіла, узяўшы пад кантроль эпідэмію, якая ў сярэдзіне лютага раптам выйшла з-пад кантролю. Сітуацыя развівалася наступным чынам: на працягу першага месяца былі выяўленыя ўсяго 30 выпадкаў заражэння і ніводнай смерці. На працягу наступных 10 дзён колькасць выяўленых выпадкаў узрасла да 2300(!) з-за адной сацыяльна актыўнай жанчыны, якая заразіла дзясяткі чалавек. На дату 30 сакавіка было ўстаноўлена амаль 10 тысяч выпадкаў заражэння, 158 смерцяў. І гэта параўнальна нізкі паказчык, улічваючы рэзкі рост у сярэдзіне лютага, які першапачаткова заспеў карэйскі ўрад знянацку.

Вулічны пункт экспрэс-тэсціравання на каранавірус у Пусане (Паўднёвая Карэя)

Але ён хутка зарыентаваўся і адыграў, абапіраючыся на ​​навуковыя пошукі і здаровы сэнс.

У Карэі, па-першае, тэсціраванне нашмат больш масавае, у той час як у Беларусі паведамляецца пра складанасці з яго праходжаннем.

Па-другое, там тэсты выдаюць дакладны вынік з верагоднасцю 98%, а ў нас пастаянна паведамляюць пра супярэчлівыя вынікі.

Па-трэцяе, там мае месца эфектыўная ізаляцыя тых, хто захварэў і, як мяркуецца, заразіўся. А працуе гэта толькі тады, калі ёсць высокі ўзровень даверу паміж насельніцтвам і ўладамі. На гэта, дарэчы, ужо неаднаразова скардзіліся беларускія чыноўнікі. Маўляў, людзі ўтойваюць інфармацыю пра тое, з кім кантактавалі і калі.

Дык калі ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя вяшчае, што пацыентаў з каранавірусам з апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх у краіне няма, а яны сапраўды ёсць, калі рэальная статыстыка замоўчваецца, а адказы на сур'ёзныя пытанні — бедныя, смешныя або зусім адсутнічаюць, калі дзяржтэлеканалы і кіраўнік высмейваюць вірус як байку і «псіхоз», то пра які ўзаемны давер можа ісці гаворка?..

Вось што сказала міністр замежных спраў Карэі з гэтай нагоды: «Ключ да нашага поспеху [у барацьбе з каранавірусам] — у абсалютнай адкрытасці з грамадскасцю: інфармаванне пра кожную дэталь з нагоды развіцця віруса, яго распаўсюджвання і дзеянняў урада».

То-бок Беларусь першапачаткова нацэлілася на тэарэтычна дзейсную стратэгію. Але яна не спрацавала як трэба, ланцужок заражаных страчаны. Справа ў тым, што ўлады не настроілі грамадскасць на сур'ёзнае стаўленне да віруса і атруцілі ключавы інгрэдыент гэтай стратэгіі — давер грамадскасці.

Гэта тое, пра што ўчора ў сваёй публікацыі распавёў Фрэнсіс Фукуяма: поспех супраціўляльнасці краіны да каранавіруса вызначаецца адной важнай рэччу, незалежнай ад тыпу палітычнага рэжыму (дэмакратыя ці аўтарытарызм), — даверам грамадства да ўладаў. Яго ў Беларусі няма.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»69

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых старавераў4

На плошчы Перамогі прадаюць кватэру з саўнай і відам на Свіслач. Па плошчы як загарадны дом, па цане — даражэй3

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»69

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць