Меркаванні1010

Лукашэнкаўскі канал СТВ пра Дзень Волі

«Некалькі соцень чалавек святкуюць так званы Дзень волі – гэта дата гадавіны БНР

Выкарыстанне неспелых юных розумаў для стварэння «карцінкі» масавасці ў апошнія гады стала фірмовым стылем апазіцыі.

Большасць удзельнікаў – непаўналетнія. Менавіта ў такім узросце ўсё адно, дзе ладзіць перакуры альбо тусоўкі. Сама «карцінка» таксама традыцыйная: прыкрытыя хусткамі твары, стандартныя лозунгі і ўсё тая ж разгубленасць дарослых арганізатараў нібыта масавага пратэсту.

Сёння гэтая разгубленасць відавочная як ніколі: заклікаць Беларусь у Еўропу на фоне апошніх крокаў самой Еўропы – нелагічна. Разгубіліся ініцыятары акцыі нават з нагоды сваіх сённяшніх дзеянняў: яшчэ некалькі дзён таму яны абвясцілі, што пакуль не вызначыліся з маршрутам. Хаця і маршрут, і месца правядзення акцыі – плошча Бангалор – былі ўзгодненыя з Мінгарвыканкамам. Як ісці арганізатары меркавалі вырашыць ужо на месцы збору – ля Акадэміі Навук. Праўда, і тут адзінства не было: хтосьці заклікаў ісці на Кастрычніцкую плошчу, хтосьці – да Нацыянальнай бібліятэкі. На абмеркаванне такога глабальнага пытання змарнавалі амаль гадзіну.

У выніку – рушылі да Нацбібліятэкі – што з улікам юнага і цалкам вучнёўскага ўзросту большасці ўдзельнікаў – можна лічыць правільным шляхам. Ім бы кніжкі разумныя чытаць. А дарослыя іх кепскаму вучаць і прымушаюць працаваць на «карцінку». А абяцаюць за гэта вучобу ў Варшаўскім універсітэце».

Аналагічныя рэпартажы падалі і іншыя лукашэнкаўскія каналы — з невялікімі варыяцыямі. Напрыклад, Аверкаў на АНТ не сказаў пра вучобу ў Варшаве.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць