Грамадства1414

«Баяліся несці дадому сваю форму». Стала больш вядома пра 47-гадовую медсястру, якая памерла ў Віцебску

У пятніцу днём з'явілася інфармацыя, што ў Віцебску за суткі ад пнеўманіі памерлі два чалавекі. Адзін з іх медработнік. Жанчыну звалі Святлана Кісялёва. Ёй было 47 гадоў. Яна працавала медсястрой у Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1. У Святланы засталіся двое дзяцей. Анастасія, якой 27, і 7-гадовая Вераніка, піша Tut.by.

Святлана Кісялёва

У народзе Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу №1 называюць «трэстаўскай». Тут, кажа дачка медсястры Анастасія Кісялёва, яе мама прапрацавала больш за 20 гадоў.

— Мама працавала ў неўралогіі, — распавядае Наста. — Дзесьці 13 сакавіка пацыентаў, якія тут ляжалі, сталі выпісваць. Сказалі, будуць завозіць сюды ВРВІ і пнеўманію. Пры гэтым адразу ніякіх спецыяльных халатаў або акуляраў медыкам не выдавалі. Толькі 15 грамаў спірту, якімі пасля працы яны апрацоўвалі рукі. Дома ў нас былі рэспіратары, мама брала іх на працу. Казала, што некаторыя медсёстры для аховы ўкладвалі ў аднаразовыя маскі штодзённыя пракладкі, прамочаныя настойкай пропалісу.

Спачатку, працягвае суразмоўца, новыя пацыенты занялі прыкладна паўтара аддзялення. У неўралогіі, дзе працавала Святлана, іх не было. Але медсясцёр адсюль, успамінае Наста, выклікалі на падмогу калегам. Колькі менавіта мама была на падмозе, дачка не памятае.

— Кожныя выхадныя мама брала дадому памыць сваю працоўную форму, — успамінае дачка. — Пасля таго як у іх у лякарні памерла 58-гадовая пацыентка (Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што тэст на каранавірус у яе паказаў адмоўны вынік. — Заўв. Рэд.), ёй і іншым медсёстрам было страшна несці дадому сваю форму. Тады старэйшая медсястра параіла калегам спачатку замачыць усё ў хлорку і так везці.

Чытайце таксама: У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было

Днём 24 сакавіка на працы ў Святланы паднялася тэмпература — 37,3, і яе адправілі на бальнічны. На бальнічным, адзначае дачка, мама прабыла недзе тыдзень. Лепш не станавілася, яна папрасіла зрабіць здымак. Праз дзве гадзіны пасля гэтага, успамінае Наста, маме паведамілі, што ў яе пнеўманія і трэба класціся ў бальніцу.

У панядзелак, 30 сакавіка, яе шпіталізавалі ў сваю ж Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу №1.

— Яна мне сказала, што дыягназ у яе быў «двухбаковая бронхапнеўманія». Калі я ў яе спытала, дзе яна магла заразіцца, яна адказала: «На працы», — вяртаецца да тых падзей дачка. — Пакуль мама ляжала ў бальніцы, мы размаўлялі кожны дзень. Я ў яе тады пыталася: «Вашу бальніцу нарэшце апранулі?» Яна адказала: «Так, ходзяць як снегавікі, далі аднаразовыя «папяровыя» халаты».

Па словах дачкі, тэмпературу маме збівалі ўколамі. Акрамя таго, ёй капалі моцныя антыбіётыкі, ад якіх, успамінае дачка, Святлану ванітавала.

— У чацвер вечарам яна мне напісала, што ў яе адыходзіць макрота. Гэта, сказала, добра, але адчувала яна сябе дрэнна. Скардзілася на антыбіётык. Але ёй сказалі, калі тэмпература не будзе прыходзіць у норму, лекі заменяць… У пятніцу ноччу (у ноч з чацвярга на пятніцу. — Заўв. Рэд.) нам паведамілі, што яна памерла…

У пасведчанні, якое выдалі сям'і пасля ўскрыцця, напісана, што прычына смерці Святланы — «вострая рэспіраторная недастатковасць».

— Ёй рабілі тэст на каранавірус?

— Так, у аўторак, але вынікаў нам ніхто не паведамляў. У графе «Паталагічныя станы (захворванні), якія выклікалі або якія абумовілі непасрэдную прычыну смерці», напісана: «Не ўдакладнена». Лекар нам сказаў, гэта пра каранавірус.

У пятніцу, 3 красавіка, падчас абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Мікалай Каспіровіч, не называючы прозвішча, паведаміў пра смерць медработніка. Жанчына, сказаў ён, лячылася ад цяжкай двухбаковай пнеўманіі вірусна-бактэрыяльнага генезу. Пакуль няма пацверджаных вынікаў наяўнасці РНК каранавіруса, адзначыў прадстаўнік упраўлення.

— Да гэтай сітуацыі ваша мама на штосьці хварэла?

— Ніякіх захворванняў, звязаных з лёгкімі, у яе не было.

У пятніцу вечарам, кажа Наста, яе айчыма з тэмпературай 39 забралі ў бальніцу. Сказалі, што ў яго ВРВІ. Яму зрабілі тэст на каранавірус.

— Мне перадалі мамчын тэлефон. Апоўначы перад смерцю яна пісала, што папрасіла перавесці яе ў рэанімацыю, але перавялі яе толькі да 2-й гадзіны, — не стрымлівае эмоцый дзяўчына. — Мама вельмі любіла медыцыну і сваю справу. Яна ўсё жыццё працавала ў адной лякарні, але ў цяжкай сытуацыі дзяржава не паклапацілася пра медыкаў. Медработнік памёр. Мая 7-гадовая сястра засталася без мамы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы4

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць