Свет44

Папулярнасць Меркель моцна вырасла. Немцы ацанілі яе дзеянні падчас пандэміі каранавіруса

Падтрымка хрысціянскіх дэмакратаў вырасла на 12% цягам трохі больш чым аднаго месяца.

Такія вынікі маніторынгу грамадскай думкі сацыялагічнай службай INSA.

Калі б выбары адбываліся сёння, за блок канцлеркі Ангелы Меркель прагаласавалі б 38% выбарцаў.

У зялёных — 18% падтрымкі. У сацыял-дэмакратаў — 16%. Лібералы маюць 5,5%. 

Падтрымка дзвюх партый на краях палітычнага спектру, правай «Альтэрнатывы для Нямеччыны» і крайне левай Linke (абедзвюм сімпатызуе Масква, бо абедзве выступаюць супраць еўраінтэграцыі), апусцілася да 10 і 7% адпаведна.

Так, немцы высока ацанілі разважлівы падыход да пандэміі каранавіруса, выпрацаваны ўрадам на чале з Ангелай Меркель.

Нямеччына ўвяла абмежавальныя меры адной з першых. Пры гэтым яны былі вельмі рацыянальныя. Як прыклад, немцы адмовіліся ад праверкі білетаў у грамадскім транспарце, каб кандуктары не сталі выпадковымі разносчыкамі інфекцыі. У краіне былі спыненыя спартовыя і забаўляльныя мерапрыемствы, дзяцей перавялі на дыстанцыйнае навучанне. У той жа час урад выдзеліў значныя сродкі на падтрымку той частцы бізнэсу, якая пацярпела ў выніку форс-мажорных абставін. У прыватнасці, урад прыйшоў на дапамогу авіякампаніі «Люфтганза».

Каментары4

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць