Грамадства

У Нацыянальнай бібліятэцы ў двух супрацоўнікаў выявілі каранавірус. З чытачамі яны не кантактавалі

Фота Вольгі Шукайла

У Нацыянальнай бібліятэцы ў двух супрацоўнікаў унутраных дэпартаментаў выявілі каранавірус. Яны і калегі, якія з імі кантактавалі, — на каранціне, з чытачамі яны не перасякаліся. Пры гэтым у бібліятэцы часова не будуць працаваць чытальныя залы — гэта прадугледжвае план дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19. Вялікая колькасць інфармацыі бібліятэкі зараз даступна анлайн, піша Tut.by.

У рэдакцыю TUT.BY звярнуліся чытачы, якія паведамілі, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ў супрацоўніка выявілі каранавірус. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў самой бібліятэцы, патлумачыўшы, што COVID-19 зафіксавалі ў двух супрацоўнікаў, якія працавалі ў адным з унутраных дэпартаментаў і не маглі перасякацца з чытачамі.

— Гэтыя супрацоўнікі не ходзяць на працу, больш за тое, памяшканні, у якіх яны працавалі, цяпер на каранціне і ўсе супрацоўнікі, якія з імі кантактавалі, зараз таксама не знаходзяцца на працы. Мы дзейнічаем у адпаведнасці з тымі патрабаваннямі, якія прапісала Міністэрства аховы здароўя, каб вірус не распаўсюджваўся, — патлумачыла Алена Далгаполава, першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктар па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.

Сёння на сайце Нацыянальнай бібліятэкі таксама з'явілася інфармацыя, што згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ад 7 красавіка №1069 і ў сувязі з абвастрэннем эпідэміялагічнага становішча Нацыянальная бібліятэка спыняе абслугоўванне праз сістэму чытальных залаў. Рэсурсы бібліятэкі цяпер даступныя анлайн. Гэта значыць, што бібліятэка працуе, але скарыстацца шматлікімі паслугамі, у тым ліку і платнымі, цяпер можна дыстанцыйна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым15

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць