Улада1111

РПЦ адмежавалася ад Філарэта

Афіцыйны прадстаўнік Расійскай праваслаўнай царквы заявіў аб, «прынамсі, насцярожнасці» з прычыны ініцыятывы мітрапаліта Філарэта аб рэгуляванні інтэрнэту па кітайскім узоры.

Афіцыйны прадстаўнік Расійскай праваслаўнай царквы заявіў аб, «прынамсі, насцярожнасці» з прычыны ініцыятывы мітрапаліта Філарэта аб рэгуляванні інтэрнэту па кітайскім узоры.

У Расійскай праваслаўнай царкве прызнаюць важнасць і неабходнасць барацьбы са злачыннасцю ў Інтэрнэце, але заклікаюць не бачыць ў магчымым узмацненні кантролю над сусветным Сецівам галоўную зброю ў барацьбе з грамадскімі заганамі.

«Цалкам спадзявацца на нейкія захады забарончага характару, што тычыць Інтэрнету, нельга,

гэта ніколі да нічога не прывядзе»,

— заявіў «Інтэрфаксу‑Рэлігія» кіраўнік службы камунікацыі Аддзела замежных царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхата святар Міхаіл Пракапенка.

Такім чынам ён пракаментаваў ініцыятыву БПЦ пра рэгуляванне змесціва Сеціва, якое часцяком ўяўляе пагрозу для пісіхікі дзяцей і падлеткаў.

Паводле айца Міхаіла, Інтэрнет, з аднаго боку, сапраўды з’яўляючыся спрыяльным асяроддзем для махлярства, эксплуатацыі чалавечых заганаў, распаўсюду хлусні і паклёпу, у той жа час «дазваляе выявіць няпраўду і паклёп і аб’яднаць людзей дзеля добрай справы».

«Магчыма, гэта выпадковыя супадзенні, — дадаў ён, але пакуль часцей за ўсё

ідэі пра неабходнасць кантраляваць Інтэрнет з’яўляюцца ў розных краінах у сувязі з якімі‑небудзь палітычнымі падзеямі,

або ў дні чарговага скандалу, звязанага з парушэннем аўтарскіх правоў».

Святар таксама нагадаў, што многія людзі ў розных краінах свету сёння баяцца

«з’яўлення цэнзуры, у першую чаргу палітычнай у выніку любых ініцыятываў, звязаных з рэгуляваннем Інтэрнету».

«У некаторай ступені іх можна зразумець. Інтэрнет сёння — гэта СМІ для бедных, месца крышталізацыі многіх ініцыятываў грамадзянскай супольнасці. Апроч таго, Інтэрнет нярэдка бывае апошняй надзеяй маленькага чалавека, які сутыкнуўся з самавольствам і несправялівасцю.

Да і наогул ў любога, хто нарадзіўся ў ХХ ст., словы пра татальны кантроль Інтэрнета выклікаюць прынамсі насцярожанасць»,
— мяркуе прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата.

interfax-religion.ru

Каментары11

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць