Свет3434

Абарона нацыянальнай ідэнтычнасці: Таджыкістан забараніў русіфікаваныя прозвішчы

З гэтага часу выкарыстанне русіфікаваных суфіксаў «-ов/-ова» і «-вич/-овна» пры напісанні прозвішчаў і імёнаў па бацьку ў Таджыкістане забаронена. Выключэнне могуць зрабіць толькі для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў краіны, паведамляе «Радио Озоди».

На пасяджэнні парламента Таджыкістана 28 красавіка была прынята пастанова, у адпаведнасці з якой у закон аб дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ўнесены адпаведныя змены. Змяненні ўнесены, на думку аўтараў законапраекта, з мэтай павышэння самасвядомасці грамадзян і абароны нацыянальнай ідэнтычнасці.

Музафар Ашурыён, міністр юстыцыі Таджыкістана, які прадставіў гэты праект на пасяджэнні ніжняй палаты парламента, заявіў, што з гэтага часу выкарыстанне рускіх канчаткаў у таджыкскіх прозвішчах будзе забаронена.

Ён адзначыў, што замест такіх канчаткаў грамадзяне могуць выкарыстоўваць такія таджыкскія канчаткі, як, напрыклад, «-зода», «-іён» і іншыя. Паводле яго слоў, для рускіх і іншых прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў прадугледжаны вынятак, у адпаведнасці з якім ім дазваляецца выкарыстанне канчаткаў «-ов/-ова», «-вич/-овна» і гэтак далей.

«У далейшым пры нараджэнні дзіцяці будуць выдавацца дакументы, у якіх прозвішчы будуць запісаныя з выкарыстаннем нацыянальных канчаткаў «пурдухт», «і», «зод», «зода», «он», «ён», «іён», «ніёр», «фар». Выкарыстанне канчаткаў «ов», «ова», «ев», «ева» будзе забаронена», — сказаў Ашурыён.

Міністр юстыцыі падкрэсліў важнасць прыняцця законапраекта, адзначыўшы, што «нацыянальная ідэнтычнасць імя чалавека з'яўляецца важным фактарам у фармаванні асобы і пачуцця самасвядомасці».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць