Музыка2727

У музычным шоу на АНТ на сцэну выбеглі байцы САХРа з аўтаматамі і пачалі страляць

«Любімую не аддаюць», — пракаментаваў член журы, прыдворны прадзюсар Яўген Алейнік.

Тут і далей скрын відэа: zvezdnyjput / YouTube

«Музычная медыякампанія» (звязаная з Ганнай Сялук) разам з АНТ і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі робяць музычны тэлепраект «Зорны шлях».

Днямі паказалі чвэрцьфінал новага сезона праекта, дзе ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінскай вобласці. У журы сядзелі спявак Тэа (Юрый Вашчук), мастацкі кіраўнік групы «Беларусы» Валерый Шмат, дырэктар і прадзюсар «Музычнай медыякампаніі» Андрэй Гузель, прадзюсар Яўген Алейнік, спявачка і дацэнт Універсітэта культуры Ірына Дарафеева.

Рэпертуар выканаўцаў быў разнастайны: ад «Лявоніхі» да «Міру мір». Але шакаваў сваім нумарам падапечны Ірыны Дарафеевай — старшы афіцэр групы баявой падрыхтоўкі Цэнтра баявой падрыхтоўкі і спорту в/ч 3214 капітан Андрэй Рыбачонак. Ён выканаў песню Леаніда Агуціна «Мяжа» («Граница»).

Спачатку на сцэне спеваку дапамагалі маладыя людзі, апранутыя ў камуфляж і берцы. У такт мелодыі яны маршыравалі, адціскаліся ад падлогі, выстаўлялі рукі, быццам трымаюць аўтаматы і прыцэльваюцца. Нічога асаблівага, здавалася б.

Але раптам пасярод песні на сцэну зверху спусцілася «група захопу» ў форме з надпісамі «САХР» (спецыяльны атрад хуткага рэагавання) на спіне і з аўтаматамі ў руках. Яны разбегліся па розных кутах, быццам шукаючы злачынцаў. Да іх далучыліся вайскоўцы з аўчаркамі, якія таксама пачалі хадзіць па сцэне, быццам правяраючы яе на наяўнасць забароненых прадметаў.

«А я буду служить не в пограничных войсках,
Я буду служить во внутренних войсках,
Я буду ходить в фуражке, в сапогах,
Я вернусь домой в медалях, в орденах», —

спяваў у гэты час капітан, падкарэктаваўшы словы арыгінала, у якім гаворка ідзе толькі пра памежныя войскі.

Калі ж ён заспяваў наступны куплет пра паравоз, які «умчится прямо на границу», байцы незразумела навошта пачалі страляць з аўтаматаў.

У фінале ў адным шэрагу з салістам і падтанцоўкай стаяў вайсковец з закрытым тварам і аўчарка.

Журы і зала скандавалі: «Брава!» На пытанне, ці спадабалася выступленне, Яўген Алейнік адказаў: «Хлопцы стаяць на ахове таго самага парадку, дзякуючы якому мы з вамі тут так бестурботна бавім час. А яны вельмі часта не спяць і начамі, і тыднямі, і месяцамі. Таму нізкі вам паклон. Перадавайце, калі ласка, усім хлопцам, што «любімую не аддаюць».

Каментары27

  • Мда…
    08.12.2025
    Полные дрова. Напрочь. Какой паровоз,какая граница? Ты дурак,капитан? Сиди в своей конуре и лакай из лукашенковской миски,если не знаешь что это такое—офицерская честь. И радуйся,что не послали подохнуть за двух старых совковых маразматиков.Пока.
  • Цырк
    08.12.2025
    Чакаем Карпянкова, які дубінкае разаб'е ўсё шкло і не толькі
  • Лоренцо ди Бонавентура
    08.12.2025
    А газ чего не пустили,как в Норд-Осте? Недорабатывают…

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці12

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці12

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць