Памёр загадчык рэнтгенкабінета Любанскай бальніцы Леанід Савіч. Яму было 54 гады.
Сваякі доктара пацвердзілі «Нашай Ніве», што мужчына памёр, але дакладную прычыну смерці яны пакуль не ведаюць.
«Ён ляжаў у рэанімацыі. На жаль, Леанід Анатолевіч пайшоў з жыцця, — сказала ў размове з «Радыё Свабода» загадчыца мясцовай паліклінікі Антаніна Голуб. — Цяпер цела накіравалі на ўскрыццё, будзе відаць. Так, у яго быў пацверджаны COVID-19».
Каментары