Грамадства33

Адміністрацыйны кодэкс лібералізуюць, парушэнні падзеляць на 3 катэгорыі

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў у інтэрвію Нацыянальнаму прававому інтэрнэт-парталу расказаў пра новаўвядзеньні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП), які рыхтуецца цяпер, піша Радыё Свабода.

Пашыраць прафіляктычныя меры

Адно з найбольш істотных новаўвядзеньняў — прафіляктычныя меры ўзьдзеяньня, якія вынесьлі ў Кодэксе ў асобны разьдзел. Сярод іх — вусная заўвага, папярэджаньне, налічэньне штрафных балаў пры парушэньні правілаў дарожнага руху, выхаваўчыя меры ў адносінах да непаўналетніх.

Ключавая асаблівасьць гэтых мераў — адсутнасьць прававых наступстваў прыцягненьня да адказнасьці: яны ня будуць лічыцца адміністрацыйным спагнаньнем, а новае аналягічнае правапарушэньне ня будзе лічыцца паўторным.

Папярэджаньне прапануюць перавесьці ў разрад прафіляктычных мер і істотна пашырыць магчымасьць прымяненьня гэтай меры.

Парушэньні падзеляць на тры катэгорыі

Новы праект КаАП прадугледжвае падзел адміністрацыйных правапарушэньняў на 3 катэгорыі, у залежнасьці ад ступені грамадзкай шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў:

  • адміністрацыйныя праступкі (фізычных асобаў за іх будуць караць штрафам ня больш за 10 базавых велічынь),
  • значныя адміністрацыйныя правапарушэньні (можа быць больш высокі штраф, а таксама канфіскацыя, дэпартацыя),
  • грубыя адміністрацыйныя правапарушэньні (за якія можа пагражаць адміністрацыйны арышт, пазбаўленьне спэцыяльнага права або права займацца пэўнай дзейнасьцю; паўторнае ўчыненьне якіх цягне за сабой крымінальную адказнасьць).

Увядуць грамадзкія работы

Пры падрыхтоўцы новага кодэксу перагледзелі таксама сыстэму і дыфэрэнцыяцыю адміністрацыйных спагнаньняў. Зь іх ліку прапануюць выключыць папярэджаньне і папраўчыя работы, але ўвесьці новае спагнаньне — грамадзкія работы.

Перагледзяць памеры штрафаў

Максымальны штраф за зьдзяйсьненьне адміністрацыйнага правапарушэньня прапануюць зьнізіць да 30 базавых велічынь (на сёньня гэта 810 рублёў). Разглядаецца варыянт, пры якім будзе дапускацца накладаньне штрафу меншага, чым ніжняя мяжа санкцыі. Каб стымуляваць людзей добраахвотна плаціць штрафы, у праект уключылі норму аб зьмяншэньні памеру штрафу пры яго выплаце ў скарочаны тэрмін.

Мякчэйшыя меры для непаўналетніх

У праект уключаны новы разьдзел, прысьвечаны адміністрацыйнай адказнасьці непаўналетніх. Рэжым адміністрацыйнай адказнасьці для іх «больш гуманны ў параўнаньні з дарослымі», пашыраны спэктар прафіляктычных мер узьдзеяньня замест адміністрацыйнага спагнаньня.

Агулам рэформу ў КаАП абяцаюць маштабнай — з кодэксу прыбяруць каля 50 артыкулаў; вылучаць у асобную групу парушэньні, зарэгістраваныя дарожнымі камэрамі фотафіксацыі; правапарушэньне не заўсёды будзе заканчвацца пратаколам і штрафам, часам — толькі папярэджаньнем.

Як паведаміў Вадзім Іпатаў, 22 красавіка праект новага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях перадалі зацікаўленым дзяржаўным органам і іншым арганізацыям для ўзгадненьня, пасьля ён будзе дапрацаваны з улікам усіх заўваг і прапановаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся60

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць