У Бабруйску перакрылі вуліцу, на якой збіраліся ладзіць «антыпарад» прыхільнікі Ціханоўскага
У Бабруйску ДАІ і асобы ў цывільным у масках перакрылі ўезд на вуліцу Мінскую, на якой збіраліся правесці «антыпарад пратэсту».

Да правядзення «антыпараду пратэсту» супраць дыктатуры і правальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўладаў заклікаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. 6 мая блогера затрымалі і пасадзілі на 15 сутак.
Прыхільнікі Ціханоўскага хацелі прыпаркавацца ўздоўж дарогі ці ехаць з мінімальнай хуткасцю, уключыць аварыйку і націснуць гукавы сігнал.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары