Грамадства2424

«У 63 гады мяне хочуць зрабіць хуліганкай». На пенсіянерку з Гродна завялі адміністрацыйную справу

Станіслава Дамшэль 29 мая прыйшла на Савецкую плошчу ў Гродне, каб паставіць подпіс за вылучэнне Святланы Ціханоўскай. Калі пачаліся затрыманні, да ног жанчыны ўпаў супрацоўнік міліцыі. Другі, са слоў Станіславы, штурхнуў яе і парваў сумку. Зараз Станіславу абвінавачваюць у хуліганстве, да яе дадому прыходзяць супрацоўнікі міліцыі, піша hrodna.life

Жанчына не выходзіць да супрацоўнікаў і не верыць ім. Ніякіх дакументаў у міліцыянтаў яна не брала. Кажа, наслухалася і наглядзелася за апошні час.

9 чэрвеня да яе прыходзілі тройчы: першы раз міліцыянт у форме, потым два разы супрацоўнікі ў цывільным адзенні. Размаўлялі з ёй праз дзверы, а потым праз балкон.

Па словах Станіславы, прыходзіў не ўчастковы — яго яна ведае. Ніякіх дакументаў супрацоўнікі не паказвалі. Жанчына кажа, што спачатку ёй прапаноўвалі праехаць з імі, а ў другі раз сказалі, што супраць яе завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 КаАП. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве.

«Да іх толькі выйдзі - адразу затрымліваюць. А я на самаізаляцыі дома і нікога не пускаю, — кажа Станіслава. — Я ім сказала, што нікому нічога не павінна і падпісваць нічога не буду. За ўсё сваё жыццё ні аднаго чалавека не ўдарыла і не пакрыўдзіла. За што на мяне завялі справу?»

«У гэты дзень [29 мая] я нечакана стала сведкай, калі бедны і маленькі міліцыянт ўпаў да маіх ног. А другі, яго калега, як я памятаю, так уцякаў, што штурхнуў мяне з усёй сілы, кінуўшы сябра на асфальце і крычаў ў рацыю «АМАП! АМАП!». Парваў мне сумку. Ён бачыў, што яго сябар валяецца на асфальце, але яму было ўсё роўна. Я была ў шоку ад усяго гэтага і добра, што мяне ззаду нехта падтрымаў. Так бы і я ўпала. Зараз у 63 гады мяне хочуць зрабіць хуліганкай».

Станіслава кажа, што міліцыянт, з якім яна размаўляла праз балкон 9 чэрвеня, здаўся ёй адэкватным. Ён распавёў жанчыне, у чым яе абвінавачваюць, і запісаў яе паказанні на дыктафон.

«Ён мне сказаў, што паводле гэтага артыкулу мне пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або 15 сутак арышту. Вось толькі за што ўсё гэта?»

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы20

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы20

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць