Свет2121

У 55 гадоў памёр прэзідэнт Бурундзі, які ставіўся да каранавіруса несур'ёзна

Прэзідэнт Бурундзі П'ер Нкурунзіза, які адмаўляў неабходнасць мер супраць каранавіруса, памёр, паведамляе BBC.

Па папярэдніх звестках, гэта адбылося з-за спынення сэрца 8 чэрвеня, у панядзелак. Мясцовыя СМІ раней пісалі, што Нкурунзіза разам са сваёй жонкай трапіў у бальніцу з дыягназам COVID-19: ён мог заразіцца каранавірусам.

Нкурунзіза 15 гадоў быў прэзідэнтам Бурундзі і неаднаразова заяўляў, што ўзначальвае нацыю па волі Госпада.

Канстытуцыя краіны абмяжоўвае знаходжанне на вышэйшай пасадзе двума пяцігадовымі тэрмінамі, але ў 2015 годзе Нкурунзіза абвясціў, што пойдзе на трэці, паколькі першы раз ён быў абраны не насельніцтвам, а парламентам.

Рашэнне выклікала масавыя хваляванні і спробу перавароту з боку арміі. Выступленні былі задушаныя. Загінулі, па розных звестках, да 1200 чалавек, каля 200 тысяч збеглі ў суседнія краіны.

У 2018 годзе ён змяніў канстытуцыю, павялічыўшы працягласць прэзідэнцкага тэрміну да сямі гадоў і забяспечыўшы сабе магчымасць балатавацца зноў, але нядаўна заявіў, што на чацвёрты тэрмін не пойдзе, а прыме тытул «вярхоўнага правадыра патрыятызму», з якім будучыя ўлады абавязаны будуць кансультавацца на прадмет таго, што патрыятычна, а што не.

У апошнія месяцы Нкурунзізу крытыкавалі за адсутнасць мер па барацьбе з каранавірусам. Замест увядзення каранціну ён заявіў, што народ Бурундзі беражэ Усявышні.

У самы разгар пандэміі ў Бурундзі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог абраны Нкурунзізам пераемнік.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі8

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць