Улада

Тры Вялiкiя днi

Лiтургiя Нядзелi распачынаецца на свiтаннi ўрачыстай працэсiяй з Найсвяцейшым Сакраментам вакол святынi, пасля чаго служыцца ўрачыстая святая Iмша.

Сёння ў каталiцкiм календары — Вялiкi чацвер.

Закончыўся перыяд Вялiкага посту, i пачаўся Пасхальны Трыдуум (тры днi), якi працягнецца ў Вялiкую пятнiцу i Вялiкую суботу, а яго найбольш значнай урачыстасцю з’яўляецца Пасхальная Вiгiлiя (вечаровае набажэнства).

— Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца цэнтрам усяго лiтургiчнага года, — кажа ксёндз Аляксандр Амяльчэня.

Гэты перыяд называюць таксама Трыдуумам Хрыста ўкрыжаванага, пахаванага i ўваскрослага, бо ён нагадвае таямнiцу Пасхi, гэта значыць пераход Пана з гэтага свету ў дом Нябеснага Айца. Праз здзяйсненне гэтай таямнiцы ў лiтургiчных i сакраментальных знаках Касцёл унутрана яднаецца з Хрыстом.

Лiтургiя Вялiкага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру,
калi Езус устанавiў таiнства Эўхарыстыi. На Імшы спяваецца гiмн «Хвала на вышынях Богу», якi не гучаў на працягу ўсяго Вялiкага посту. Падчас спеву гiмна б’юць званы, якiя пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль гэты гiмн не загучыць зноў падчас Пасхальнай Вiгiлii.

Паводле традыцыi ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццацi мужчынам на ўспамiн таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногi сваiм вучням. Гэты абрад сiмвалiзуе служэнне i любоў Хрыста, якi прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылi, але дзеля таго, каб служыць iншым.

У другой палове дня Вялiкай пятнiцы адбываецца набажэнства, цэнтральнай часткай якога з’яўляецца ўшанаванне святога Крыжа.
У Вялiкую суботу Касцёл прабывае каля Труны Гасподняй, разважае пра муку i смерць Хрыста. У гэты дзень не служыцца святая Iмша.

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыi адбываецца чуванне (няспанне, лац. вiгiлiя) на ўшанаванне Пана.

Адзначэнне Пасхальнай Вiгiлii — гэта ўжо святкаванне Вялiкадня.

— Выключнае значэнне ўрачыстасцi Пасхi вынiкае з таго, што Уваскрэсенне Хрыста ўмацоўвае веру i надзею чалавека, а праз велiкодныя сакраменты здзяйсняецца ўдзел Касцёла ў таямнiцы Хрыста: мы памерлi, былi пахаваныя i ўваскрэснем разам з Iм, — тлумачыць айцец Аляксандр. — Змест Пасхальнай Вiгiлii вельмi развiты i багаты, ён ўключае ў сябе ўсю гiсторыю збавення.

Лiтургiя Нядзелi распачынаецца на свiтаннi ўрачыстай працэсiяй з Найсвяцейшым Сакраментам вакол святынi, пасля чаго служыцца ўрачыстая святая Iмша.

Вольга Мядзведзева, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць