Грамадства44

Блогеру Пятрухіну абмежавалі выезд за мяжу і магчымасць кіраваць аўтамабілем з-за неаплачаных штрафаў

У судзе Ленінскага раёна горада Брэста 11 чэрвеня разгледжаны пазоў аддзела прымусовага спагнання гэтага раёна да Сяргея Пятрухіна. Сутнасць пазову ў тым, што блогер мае неаплачаныя штрафы агулам амаль на 20 тысяч рублёў, піша БАЖ.

У мінулым годзе Пятрухін чакаў судовых выканаўцаў, якія будуць апісваць маёмасць.

У сваім пазове аддзел прымусовага спагнання прасіў суд зрабіць неабходныя захады да Сяргея Пятрухіна падчас выканання былых судовых рашэнняў, паводле якіх брэсцкага блогера пакаралі буйнымі штрафамі.

Цікава, што гэтую справу судзя Ала Вінаградава разглядала без удзельнікаў працэсу: абодва бакі былі праінфармаваныя пра судовае пасяджэнне і прасілі, каб яно адбылося без іх прысутнасці.

З матэрыялаў справы высветлілася, што штрафы не былі аплачаныя Сяргеем Пятрухіным на працягу амаль двух гадоў. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на працэсе.

Блогер мае рахункі ў банку, але на іх няма сродкаў. Акрамя таго, у Сяргея Пятрухіна ёсць аднапакаёвая кватэра, маёмасць у якой апісана. Аднак забраць яе супрацоўнікі аддзела прымусовага спагнання нібыта не змаглі, бо не маюць доступу да памяшкання.

Уладзімір Вялічкін здзіўлены вялікай сумай запазычанасці блогера: на думку праваабаронцы, яна насамрэч на дзве траціны меншая.

«Я звярнуўся да суддзі з пытаннем: адкуль такая вялікая сумма, бо неаднаразова на ўласныя вочы бачыў, як Сяргей Пятрухін паказваў квітанцыі аб аплаце штрафаў судовым выканаўцам», — распавёў Уладзімір Вялічкін.

У адказ суддзя Ала Вінаградава патлумачыла, што магчыма судовыя выканаўцы не ўлічылі ўсе аплаты, бо не маюць часу праглядаць рух паступлення грошай на рахункі.

У такіх выпадках, па меркаванні суддзі, Сяргею Пятрухіну трэба асабіста прыносіць квітанцыі да выканаўцаў, каб яны ведалі пра зробленыя аплаты і пазначалі ў дакументах.

У выніку суд палічыў, што ёсць усе падставы з-за нявыплаты штрафаў абмежаваць Сяргею Пятрухіну выезд за межы Беларусі, а таксама кіраванне аўтамабілем (бо блогер мае пасведчанне кіроўцы) да моманту аплаты штрафаў, аднак не пазней за 2025 год. Калі ж Сяргей Пятрухін не ліквідуе запазычанасць па штрафах, да яго будуць прымененыя больш жорсткія санкцыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках7

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць