Свет1111

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Швецыі перавысіла 5000

102 чалавекі памерлі ад каранавіруса ў Швецыі за апошні дзень. Агульная колькасць ахвяр пандэміі тут перавысіла 5000, паведамляе шведскі статыстычны сайт.

За сітуацыяй у Швецыі сочаць, бо разам з Беларуссю гэта адзіная ў Еўропе краіна, якая не ўводзіла строгі каранцін. Швецыя таксама вядомая высокай ступенню празрыстасці, яе статыстыка вартая даверу.

Шведская стратэгія абярнулася высокай смяротнасцю. Колькасць ахвяр у пераліку на 100 тысяч чалавек у Швецыі ўжо ў 5 разоў большая, чым у суседняй Даніі, у 10 разоў — чым у Нарвегіі і ў 9 — чым у Фінляндыі. Усе гэтыя краіны супастаўныя па клімаце, багацці і развітасці сістэмы аховы здароўя. Каранавірус пранік у гэтыя краіны адначасова.

Шведскія эпідэміёлагі, якія прапанавалі гэты падыход да пандэміі, трымаюцца думкі, што іншыя краіны пройдуць праз больш масавыя заражэнні пазней.

Варта адзначыць, што эканоміка Швецыі ўпала прыкладна ў той жа меры, што і гаспадаркі краін, якія абвясцілі каранцін. Аднак пазіцыя ўрада краіны падабаецца многім шведам, адпавядае іх суроваму нацыянальнаму характару. Рэйтынг кіраўнічай сацыял-дэмакратычнай партыі ў час пандэміі вырас.

Колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі і Швецыі прыкладна аднолькавая. Пры гэтым, па афіцыйнай статыстыцы, у Беларусі праведзена ў 2,2 разу больш тэстаў. Памерла ад каранавіруса ў Беларусі, па афіцыйнай інфармацыі, у 16 разоў менш людзей, чым у Швецыі.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы1

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы1

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць