Меркаванні2525

«Гэта нагадвае выбары ў афрыканскіх дыктатурах, а не ў Еўропе»

За два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі больш за сто ключавых палітычных фігур, папулярных блогераў і людзей з атачэння прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта арыштавана па крымінальных справах або асуджана па адміністрацыйных.

  • «Па стане на 16 чэрвеня, па звестках Праваабарончага цэнтра «Вясна», у перыяд з 6 мая ў Беларусі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах палітычнага пераследу за выказванне меркавання, 97 чалавек былі прыцягнутыя судамі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту (у агульнай суме былі прызначаныя 1246 сутак арышту). Па такіх жа артыкулах 105 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам каля 90.000 рублёў.
  • Суды працягваюць выносіць у дачыненні да грамадзян, якія ўдзельнічаюць у мірных сходах, адміністрацыйныя арышты на тэрмін да 15 сутак. У дачыненні да некаторых актывістаў вынесена некалькі судовых пастаноў аб арышце за ўдзел у розных мерапрыемствах. Такім чынам, яны будуць знаходзіцца пад арыштам больш за 15 сутак (па стане на 16 чэрвеня палітыку Паўлу Севярынцу суды прызначылі 75 сутак, палітыку Мікалаю Статкевічу — 30 сутак, блогеру You-Tube канала MozgON Уладзіміру Цыгановічу — 30 сутак і г. д.).
  • Умовы адбывання пакарання ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе знаходзіцца большасць арыштаваных, можна кваліфікаваць як жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне.
  • Праваабаронцы інфармуюць спецдакладчыкаў пра факты пагроз вылучэнцы ў кандыдаты Святлане Ціханоўскай, пераследу сябраў яе ініцыятыўнай групы і зборшчыкаў подпісаў, а таксама пра ціск на вылучэнца ў кандыдаты Віктара Бабарыку і сябраў ініцыятыўнай групы, пра ператрус у ягоных калег і сяброў і затрыманне 15-ці чалавек. Праваабаронцы ацэньваюць гэтыя дзеянні ўладаў як незаконны, палітычна матываваны ціск на прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, які выкарыстоўваецца з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад свайго рашэння ўдзельнічаць у выбарах», — пішуць праваабаронцы.

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ў правядзенні сумленных і справядлівых выбараў.

Нагадаем, што кіраўнік штаба патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сяргей Ціханоўскі быў арыштаваны яшчэ да абвяшчэння выбараў, каб не даць яму магчымасці балатавацца самому. А калі ў прэзідэнты замест яго пайшла ягоная жонка, то кагадзе выпушчаны Ціханоўскі быў ізноў арыштаваны, ужо па крымінальнай справе. За кратамі знаходзяцца як мінімум 11 паплечнікаў Ціханоўскага і сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Не менш за 18 сяброў і паплечнікаў іншага прэтэндэнта, Віктара Бабарыкі, былі затрыманыя пасля 11 чэрвеня па крымінальных абвінавачваннях. Гэта адбылося пасля таго, як стала ясна, што менавіта Бабарыка сабраў рэкордную ініцыятыўную групу і набірае рэкордную колькасць подпісаў у сваю падтрымку. 

Па колькасці затрыманых прыхільнікаў, здаецца, можна вызначаць ступень «небяспечнасці» таго ці іншага праціўніка «гаранта стабільнасці і бяспекі».

Акрамя затрыманняў, адбываюцца і іншыя акцыі запалохвання. Так, пасля выпуску крамай Symbal.by маек з надпісам «Псіхо3%» у краму прыйшоў АБЭП. 

У 2010 годзе Беларусь трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як краіна, дзе рэкордную колькасць кандыдатаў у прэзідэнты затрымалі ў ноч пасля выбараў.

Падчас кампаніі 2006 года затрыманні насілі масавы характар, але яны адбываліся непасрэдна перад днём галасавання, а не за два-тры месяцы да яго.

У 2020 годзе выбары страчваюць нават першасныя прыкметы «выбараў». Дайшло да таго, што кіраўніца Цэнтрвыбаркама абвінаваціла праціўніка Лукашэнкі ў тым, што яго кампанія была скіраваная на змену ўлады. Масавыя арышты, ператрусы і распальванне варожасці — апошняе адбываецца з абодвух бакоў — ператвараюць «выбарчую кампанію» ў вакханалію. Гэта нагадвае выбары ў афрыканскіх дыктатурах, а не ў Еўропе.

Сам факт палітычных арыштаў робіць свабодныя і справядлівыя выбары немагчымымі. Фактычна, сваімі паводзінамі ўлады Беларусі распісаліся ў няздольнасці перамагчы на выбарах — нават не свабодных, але хаця б з элементамі канкурэнтнасці. 

Варта адзначыць, што рэпрэсіі і нечуванае распальванне варожасці з боку дзяржпрапаганды таксама выклікалі беспрэцэдэнтнае яднанне апазіцыйна настроеных слаёў грамадства. Спробы лукашэнкаўскага прапагандысцкага апарату прэзентаваць канкурэнтаў як агентаў замежнага ўплыву не мелі поспеху. Ужо за два месяцы да выбараў краіна аказалася выразна палярызаваная.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза138

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?5

Мусульманскія банды ўзялі пад кантроль брытанскую турму, поўную наркотыкаў16

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў64

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць