Грамадства66

Караеў: Бяром тых, хто ігнаруе патрабаванні разысціся і намёкі з ласкавым выштурхоўваннем

Падзеі, што адбываюцца ў Мінску, часам накіраваны на разгойдванне сітуацыі. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

«Падзеі, якія адбываюцца ў Мінску, часам накіраваныя на разгойдванне сітуацыі, і пад выглядам нібыта мірных пратэстаў і нейкіх выказванняў нязгоды з нейкімі дзеяннямі ўлады хаваецца велізарная небяспека. Таму што, напрыклад, калі пікеты ператвараюцца ў несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, яны закранаюць вялікую колькасць старонніх людзей, якія не маюць дачынення да гэтага і не жадаючых у гэтым удзельнічаць», — сказаў міністр.

«Сваім месцам правядзення ілжэ-пікетаў, якія ператвараюцца ў гэтыя ланцугі і нейкія іншыя рэчы, гэтыя людзі падстаўляюць тых, хто не хоча ў гэтым удзельнічаць, пад нядобрыя рэчы», — дадаў Юрый Караеў.

Ён адзначыў, што калі супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабуюць згарнуць незаконнае масавае мерапрыемства, то непазбежна ўзнікаюць сітуацыі, калі ненаўмысна закранаюцца староннія людзі. «Гэта выклікае здзіўленне тых, якія не маюць дачынення, і такім чынам тыя, хто гэта арганізоўваў, дасягаюць сваёй мэты — прыцягнуць на свой бок як быццам бы закранутых уладай або праваахоўнымі органамі. Яны гэта выдатна ўсведамляюць — тыя, хто гэта арганізаваў», — растлумачыў кіраўнік МУС.

«Я ў гэтай сітуацыі патрабую ад супрацоўнікаў міліцыі, каб мы, як той казаў, лепш «недаціснулі», чым «пераціснулі». Каб не траплялі да нас людзі, якія не хацелі ў гэтым удзельнічаць, — сказаў міністр. — Рукі трымаць за спінай я кажу супрацоўнікам АМАПа. Калі яны кагосьці выцясняюць — лепш хай падставяцца самі, але нікога, не дай бог, не б'юць, не прымяняюць фізічную сілу, тым больш не дастаюць спецсродкі».

Юрый Караеў паведаміў, што праз начальнікаў упраўленняў унутраных спраў інструктуе пра тое, каб супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку. А ў міліцыю дастаўлялі толькі тых, хто імкнецца дэстабілізаваць абстаноўку і ўцягнуць недатычных людзей «спецыяльна, наўмысна, ігнаруючы шматразовыя патрабаванні і намёк з фізічным выштурхоўваннем, але ласкавым такім, не сілавым».

«Каб вось гэты нібыта мірны пратэст не разрастаўся ў нешта больш масавае ад іх беспакаранасці, таму што мы не заўважаем і не ўздзейнічаем, вядома ж мы вось гэтыя ўсе хваляванні ў зародку спыняем», — сказаў на заканчэнне міністр.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць