Выбары-202044

Дзве раённыя камісіі ў Гродне не залічылі подпісы за Дзмітрыева. У адным з раёнаў не прынялі за Бабарыку і Цапкалу

У Гродне адбыліся пасяджэнні раённых выбарчых камісій, дзе былі абвешчаны вынікі праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, паведамляе spring96.org

Такім чынам, па звестках, пададзеных Ленінскай раённай камісіяй, у двух прэтэндэнтаў аказалася больш за 15% бракаваных подпісаў. Гэта Валерый Цапкала і Андрэй Дзмітрыеў. Усе іх подпісы па Ленінскім раёне скасаваныя, ці, як гэта агучыла камісія, іх прапанавана не ўлічваць. Гэта 6527 подпісаў, здадзеных за Цапкалу, і 208 за Дзмітрыева.

У астатніх прэтэндэнтаў подпісы ўлічылі, хоць камісія паказала на несапраўднасць нейкіх з іх, але, па сцвярджэнні працоўных груп, несапраўднасць не перавысіла 15%.

Такім чынам, па Ленінскім раёне Гародні ў скарбонку подпісаў Аляксандра Лукашэнкі лягло 32 584 подпісы, Віктара Бабарыкі — 4670, Святланы Ціханоўскай — 2420, Сяргея Чэрачэня — 4890, Ганны Канапацкай — 208.

У той жа дзень, 29 чэрвеня, былі абвешчаны вынікі праверкі подпісаў па Кастрычніцкім раёне Гродна.

За Віктара Бабарыку прынялі 7268 подпісаў, 23% з іх былі ўзятыя на праверку — былі прызнаныя недакладнымі 492 подпісы. Дадаткова ўзялі на праверку яшчэ 15%. Сумуючы па выніках праверкі, 17,2% подпісаў прызнаныя недакладнымі. На падставе гэтага ўсе галасы за Віктара Бабарыку прызнаныя недакладнымі і непрызнанымі.

За Андрэя Дзмітрыева прынялі 346 подпісаў, 23% праверылі, і 66 аказаліся несапраўдныя, узялі яшчэ 15% на праверку. Усяго 78,8% несапраўдныя. Вынік — подпісы за Дзмітрыева непрызнаныя.

За Ганну Канапацкую здалі 146 подпісаў, несапраўдных — 2,9%. 145 подпісаў прымаюцца. За Аляксандра Лукашэнку здалі 52 312, не прынялі 79, да праверкі ўзялі 52 233, узялі 23% да праверкі, з іх 4,3% несапраўдныя. Прымаецца 51 712.

За Сяргея Чэрачэня здалі 1781 подпіс, не прынялі адразу 16. 1751 дапушчана да праверкі. З іх узялі на праверку 23% і несапраўднымі аказаліся 3,4%. Прызнаныя 1751. За Святлану Ціханоўскую здалі 3506 подпісаў — 69 не прынялі, да праверкі ўзялі 3437. Правяралі 23%, з іх несапраўдных 7%, прымаюцца да заліку 3382 подпісы.

За Валерыя Цапкалу прынялі 9437 подпісаў, узялі 23%, несапраўдных 1,8%. Залічваюцца 9399 подпісаў.

Па выніках пасяджэння па праверцы дакладнасці подпісаў з 7 прэтэндэнтаў прызнаныя подпісы толькі 5: Цапкалы, Чэрачаня, Лукашэнкі, Канапацкай і Ціханоўскай.

Каментары4

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?6

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі5

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі3

У Іране адбыўся першы рэйс самалёта, на борце якога былі толькі жанчыны. Уключна з экіпажам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?6

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →