Свет

Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі за парушэнне правоў чалавека — у спісе ёсць і расейцы

Кіраўнік брытанскага МЗС Дамінік Рааб 6 ліпеня абвесціць імёны і прозвішчы асоб, у прыватнасці з Расіі і Саудаўскай Аравіі, якія трапілі пад санкцыі за парушэнне правоў чалавека. Пра гэта паведамляе rbc.ru са спасылкай на Financial Times.

Міністэрства замежных спраў адмовілася раскрыць санкцыйны спіс, але імёны і прозвішчы тых, каго закрануць абмежаванні, назавуць на пасяджэнні ў парламенце ў панядзелак. Туды ўвойдуць людзі, якіх Вялікабрытанія лічыць датычнымі да смерці адваката Сяргея Магніцкага.

У спісе будуць некалькі дзясяткаў чалавек, туды, па словах Рааба, трапяць «каты, забойцы і гвалтаўнікі». Грамадзян Саудаўскай Арабіі Вялікабрытанія збіраецца пакараць у сувязі з забойствам Джамаля Хашогджы ў 2018 годзе.

Санкцыі ўступяць у сілу неадкладна, адзначае FT. Актывы названых Раабам асоб у Вялікабрытаніі будуць замарожаныя, ім забароняць уезд у краіну. Акрамя Расіі і Саудаўскай Аравіі, пад санкцыі трапіць Паўночная Карэя, тады як Кітай абмежаванні не закрануць.

Вялікабрытанія ўпершыню самастойна ўвядзе санкцыі. Гэта стала магчыма пасля таго, як дзяржава пакінула ЕС у рамках Brexit.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста5

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў40

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста5

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць