Улада33

З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву

Цягам тыдня Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» адмовілі ў 16 памяшканнях у Менску.

Запланаванае на 18‑19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» можа апынуцца пад пагрозай.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымала чарговую адмову на правядзенне з’езда беларусаў свету.

На гэтым тыдні адмовіла адміністрацыя ДК Мінскага трактарнага завода, а таксама 16 іншых залаў Мінска.

Афіцыйная прычына большасці адмоваў — «рамонтныя работы». У прыватнасці, у ліпені будуць рамантавацца ДК прафсаюзаў, КЗ «Мінск», Палац культуры МАЗ, МТЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта, праблемы з пажарнай бяспекай мае Дом афіцэраў.

Пры першым кантакце з ўсімі ўстановамі запыт МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ўспрымаўся зацікаўлена. Аднак ужо праз некалькі тыдняў усе ўстановы адмовілі ў прадстаўленні арэнды.

На думку кіраўніцтва арганізацыі, рамонтная эпідэмія, што захліснула Мінск, дэманструе палітычнае рашэнне органаў улады.
І яно недальнабачнае, бо цягне за сабой правядзенне з’езда альбо на адной з плошчаў Мінска, альбо ў замежжы, дзе ў з’ездзе нарэшце возьме ўдзел і палітычная эміграцыя.
Адмова ў правядзенні форуму ў сталіцы метраполіі негатыўна адаб’ецца на іміджы Беларусі ў свеце.

***

З’езды беларусаў свету МГА ЗБС «Бацькаўшчына» з’яўляюцца статутным мерапрыемствам Згуртавання і склікаюцца раз на чатыры гады.
Сёлета ў З’ездзе чакаецца ўдзел кіраўнікоў і сябраў беларускіх арганізацый замежжа з больш чым 20 краін свету, а таксама прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з Беларусі.

Асаблівасцю з’ездаў МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» з’яўляецца тое, што ў іх бяруць удзел людзі розных палітычных поглядаў, а на з’ездзе акрамя справаздачаў і выбараў абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні ўзаемадзеяння метраполіі і дыяспары, грамадскае і культурнае жыццё Беларусі.

Між іншым, у «Бацькаўшчыны» не было праблемаў з правядзеннем толькі Першага з’езда беларусаў свету (1993 г.).

У 1997 г. пытанне з памяшканнем удалося вырашыць літаральна ўвечары напярэдадні мерапрыемства. У 2001 г. «Бацькаўшчыне» далі дазвол на правядзенне сусветнага форуму ў ДК «Сукно», адмовіўшы ва ўсіх залах у Мінску, але літаральна за некалькі дзён гарадскія ўлады змянілі сваё рашэнне і прадставілі памяшканне па вул. Фрунзе, 5 (былы Дом літаратара). У 2005 г. былі доўгія ўзгадненні, у выніку якіх усё ж такі было дадзена ў арэнду памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (ІВВ). Сёлета адмовіла і ІВВ.

zbsb.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць