Выбары-202011

У Вільні прайшоў «Балтыйскі шлях» у знак салідарнасці з Беларуссю ФОТА

Увечары 27 ліпеня, у трыццатыя ўгодкі абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі ад СССР, у Вільні адбылася акцыя «Балтыйскі шлях» у падтрымку беларусаў, якія імкнуцца да дэмакратычных пераменаў, піша «Радыё Свабода».

На акцыі выступілі некаторыя літоўскія палітыкі: эўрадэпутат ад Літвы і спэцдакладчык Эўрапарлямэнта па Беларусі Пятрас Аўштравічус, экс-прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, дэпутат Сэйму Літвы Эмануэліс Зінгерыс.

Удзельнікі акцыі стаялі ў жывым ланцугу, скандуючы «Жыве Беларусь!». Ланцуг расьцягнуўся ад Плошчы Незалежнасьці да Лукіскага пляцу.

У 1989 годзе жывы ланцуг аб’яднаў Вільню, Рыгу і Талін стаў сымбалем адзінства і сілаў літоўцаў, латышоў і эстонцаў у барацьбе за незалежнасьць.

«Сваёй імпрэзай мы хацелі б сымбалічна працягнуць руку ад Вільні, Рыгі і Таліну да Менску і такім чынам павіншаваць кожнага беларуса, якому важныя незалежнасьць і свабода», — падкрэсьліў літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс перад акцыяй.

Так жыхары краін Балтыі хочуць прадэманстраваць, што яны — за Беларусь, дзе няма палітвязьняў, дзе не рэпрэсуюць мірных грамадзян, не арыштоўваюць і не штрафуюць незалежных журналістаў. Дзе людзі вольныя, падсумаваў Юрконіс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць