Усяго патроху22

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу

Сапраўдны мільянер з трушчобаў!

«Мільянер з трушчоб» Мангілал. Фота: IndiaToday / Х

Як паведамляе Daily Mail, у індыйскім горадзе Індор улады сутыкнуліся з гісторыяй, якая выглядае як сюжэт з кіно.

50‑гадовы мужчына, вядомы пад імем Мангілал, шмат гадоў быў пастаяннай фігурай на рынку Сарафа. Ён не мог хадзіць з-за праказы і перасоўваўся, седзячы са скрыжаванымі нагамі на маленькай драўлянай платформе з коламі. Каб не параніць далоні аб асфальт, ён засоўваў іх у абутак, якім адштурхоўваўся ад зямлі.

Нягледзячы на свой стан, ён ніколі не падыходзіў да мінакоў і не працягваў руку — замест гэтага ён моўчкі і нерухома заставаўся на адным месцы, ад чаго яго становішча здавалася яшчэ больш адчайным.

Аднак гэты вобраз разбурыўся, калі ў межах кампаніі па барацьбе з жабрацтвам у справу ўмяшаліся мясцовыя ўлады. У Індоры афіцыйна забаронена як прасіць міласціны, так і даваць яе там. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што мэта іх кампаніі, распачатай у лютым 2024 года, — дапамагчы людзям весці годнае жыццё, а не заахвочваць вулічнае жабрацтва.

Пасля таго, як Мангілала забралі з вуліцы, памылі і выдалі яму чыстую вопратку, праверка выявіла, што ён валодае актывамі, якія робяць яго мільянерам у індыйскіх рупіях. Высветлілася, што мужчына валодае трохпавярховым домам, яшчэ адным жылым будынкам і кватэрай, атрыманай ад дзяржавы па сацыяльнай праграме. У гэтай кватэры ён жыў разам з бацькамі. Акрамя таго, на яго былі аформлены легкавы аўтамабіль і некалькі аўтарыкшаў, якія мужчына здаваў у арэнду, атрымліваючы пастаянны прыбытак.

Падчас размовы з чыноўнікамі Мангілал прызнаўся, што грошы, атрыманыя ад міласціны, ён не траціў на ежу ці лекі, а ператвараў у абаротны капітал. Мужчына фактычна выконваў ролю банкіра для мясцовых гандляроў на тым самым рынку, дзе жабраваў. Ён пазычаў ім наяўныя грошы на тэрмін ад аднаго дня да тыдня, а кожны вечар асабіста абыходзіў сваіх кліентаў і збіраў працэнты.

Цяпер улады вывучаюць банкаўскія рахункі «мільянера з трушчобаў», а першым крокам пакарання стане пазбаўленне яго сацыяльнай кватэры, выдадзенай дзяржавай. Між тым сям'я Мангілала спрабуе абараніць яго рэпутацыю: пляменнік мужчыны заяўляе, што навіны пра багацце дзядзькі з’яўляюцца перабольшаннем і непаразуменнем.

Каментары2

  • не сходится
    25.01.2026
    миллион индийских рупий-это 10 917,86 US-Dollar. Неужели трехэтажный дом, еще жилое здание. квартира, машина, несколько моторикш стоит всего-то около 11 тыс долларов? Он должен быть мультимиллионером...
  • хм
    25.01.2026
    а Мангілал зусім не маргінал :))

Цяпер чытаюць

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?2

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цікава, калі гэты сорам спыніцца». На «Салаўёў Live» разнеслі «Газпрам» за Канье Уэста і «старога педафіла» — бацьку Ілана Маска2

Ля берагоў Грэнландыі цяпер жывуць кіты — ім больш не перашкаджае лёд1

«Загадалі раздзецца і ўключылі відэарэгістратары». Беларуска расказала пра новую практыку надглядаў на мяжы15

«Ён, напэўна, у паралельным сусвеце жыве». Парады міністра Іванца выклікалі буру рэакцый12

«Калі пісаць — то толькі па гарачых сьлядах». Былы палітвязень Ігар Карней выпусціў кнігу турэмных успамінаў2

Беларусы пачалі атрымліваць поштай дзіўныя рэлігійныя газеты

У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус1

«Ляжаў моцна пацярпелы чалавек». Падчас веламарафону на Палессі каля 10 чалавек атрымалі траўмы4

Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?2

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць