15-16 ліпеня ў Віцебску быў Аляксандр Лукашэнка: у першы дзень ён адкрыў абноўлены Полацкі пуцеправод, а ў другі — «Славянскі базар». Перад прыездам каля помніка князю Альгерду, дзе рамантавалі цеплатрасу, паспешліва паклалі рулонны газон. Да канца ліпеня ён засох, звяртаюць увагу «Народныя навіны Віцебска».
На месцы, дзе праклалі новую траншэю для цеплатрасы, на насыпны грунт паклалі рулонны газон.
Аднак, падобна, пасля таго як Аляксандр Лукашэнка з'ехаў з Віцебска, пра паліў газона забыліся — і трава на схіле амаль цалкам завяла. Цяпер тут зелянеюць у асноўным дзьмухаўцы, прарослыя паміж стужкамі дзірвана.
Каментары