Улада

Удзельніца «працэсу 14-ці» Таццяна Цішкевіч аб’яўлена ў вышук

Адна з удзельніц нашумелага «працэсу чатырнаццаці» маладзёжная актывістка Таццяна Цішкевіч аб’яўлена ў вышук.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Пашкевіч.

Пра тое, што Цішкевіч аб’яўлена ў вышук, ён даведаўся ад следчага крымінальна‑выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна Мінска. Паводле слоў Пашкевіча,

Таццяне пагражае пакаранне на падставе артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Адказнасць згодна з гэтым артыкулам — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Дзяўчына цяпер знаходзіцца ў Польшчы, дзе атрымлівае адукацыю.

22 красавіка 2008 года Т.Цішкевіч, М.Пашкевіч і яшчэ шэраг маладзёжных актывістаў былі прыгавораныя да абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 года. Судовыя працэсы над імі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць