Улады не далі Ціханоўскай правесці мітынг у Салігорску. Але людзі ўсё роўна прыйшлі ФОТАРЭПАРТАЖ
Сёння ў Салігорску на футбольным стадыёне павінен быў адбыцца мітынг Святланы Ціханоўскай. Аднак, як і ў Слуцку, сустрэча з выбаршчыкамі была сарваная. Раптам каля стадыёна з'явілася камунальная тэхніка: па версіі ўладаў, прарвала нейкую трубу.
У выніку яшчэ да пачатку мітынгу штаб паведаміў, што ў Салігорску яны не змогуць выступіць. Нягледзячы на гэта, у раёне стадыёна сабраліся сотні людзей. Ізноў не абышлося без затрыманняў.
Як усё праходзіла ў шахцёрскай сталіцы — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Каментары