Грамадства44

Палкоўнік пахваліўся, як яго сын вучыўся ў ваенна-патрыятычным класе, а пасля быў вартаўніком пры ваенкамаце

Былы ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін расказаў, як выхоўвае сына. Праз месяц у арміі той звяртаўся да бацькі «таварыш палкоўнік».

Гарошкін Горошккин Garoshkin
Аляксандр Гарошкін. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Палкоўнік Аляксандр Гарошкін, які цяпер сенатар, пахваліўся, што свайго сына, калі той вучыўся ў школе, спецыяльна перавёў у патрыятычны клас.

«Я бачыў, што, на жаль, нашымі дзецьмі, у мяне, як у бацькі, часу займацца не было. Я чужымі дзецьмі займаўся. Сваім не было калі. (…) Школы, дзе ў асноўным жанчыны. (…) У нас з ім была дамоўленасць. Ён вучыўся ў адной школе, добрай, прэстыжнай школе ў цэнтры горада. А ваенна-патрыятычны клас у нас у школе, што на ўскрайку горада побач з вайсковай часцю. (…)

Я кажу: «Сынок, давай паспрабуй. Чвэрць. Калі табе там не спадабаецца (там у форме трэба хадзіць, дадатковыя заняткі і гэтак далей), вернешся ў гэтую школу. Я абяцаю».

Не. Ён праз месяц стаў гімн спяваць. Гэта працэс выхавання», — падзяліўся ўспамінамі мужчыны ў праграме «Скажинемолчи» на БТ.

Але пасля школы сын абраў цывільную прафесію. «Я бачыў, што ён не ваенны чалавек», — заўважыў Гарошкін і падкрэсліў, што не стаў прымушаць сына ісці ў Вайсковую акадэмію.

«Я кажу: «Добра, у цывільную ВНУ. Калі ты потым усё ж захочаш стаць афіцэрам, у нас жа цяпер гэта элементарна ўсё робіцца. Заканчваеш цывільную ВНУ, служыш тэрміновую службу, цябе атэстуюць, і далей ты можаш пайсці афіцэрам, калі гэта будзе тваё».

Гарошкін Горошккин Garoshkin
Сын Аляксандра Гарошкіна служыць у пагранічных войсках. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Па словах Гарошкіна, на працягу чатырох гадоў вучобы ва ўніверсітэце на дзённым аддзяленні яго сын падпрацоўваў у ваенкамаце вартаўніком. Пасля заканчэння вучобы хлопец быў прызваны ў пагранічныя войскі.

Палкоўнік расказаў, што ў якасці ганарова госця прысутнічаў на прыняцці ваеннай прысягі ва ўзвода, дзе служыць сын. Гарошкін згадаў «паказальны момант», які адбыўся пасля таго, як прайшла ўрачыстасць:

«Прайшоў усяго месяц, як ён з'ехаў з дому. (…) Праз месяц, як іх адпусцілі пасля прысягі, ён да мяне [звяртаецца] «таварыш палкоўнік». Я кажу: «Сынок, так мы ж ужо не на прысязе». Разумееце? Месяц — і ён бачыць чалавека ў пагонах, і ў яго ўжо… А што будзе праз год? (…) Для мужчыны гэта трэба».

Каментары4

  • Ёсік
    19.12.2024
    Які ж з яго памежнік, калі ў яго акуляры? Мо на памежным пераходзе рэчы даглядаць у бондаравай. Во, б.яць, дажыліся, што ў МУС, памежныя ды іншыя "ылітныя" войскі акуляршчыкаў сталі браць. Назіраю шмат жаўнераў з мус у акулярах, якія перакрываюць сваімі с.акамі выезды з двароў, калі вязуць дырэктара саўгаса.
  • Alex
    19.12.2024
    Надо полагать, что по квартире этот молодой человек ходит строем))
  • Джып
    19.12.2024
    Alex, мяркую, што менавіта так. У мяне дваюрадныя браты, сыны на той час майора, хадзілі строем і па хаце, і на дачу. Ніводзін ваенным не стаў. І гэта добра.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →