Падлічылі па галовах: на ўчорашні разагнаны мітынг у Слуцку сабралася больш за 1100 чалавек, а не 500, як паведамлялася раней
Выданне «Інфа-Кур'ер» палічыла па галавах людзей, якія хацелі сабрацца на мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай учора ў Слуцку.
У парушэнне нават дзейнага выбарчага заканадаўства пікет правесці не дазволілі, людзей разагнаў АМАП, 18 чалавек былі затрыманыя.
Што да колькасці ўдзельнікаў, то падлік па фотах з паветра даў лічбу больш за 1100 чалавек, а не 500, як «Наша Ніва» паведамляла ўчора, грунтуючыся па ацэнках з зямлі.
Просім прабачэння за недакладнасць.
Каментары