Грамадства55

Сям'і Аляксандра Тарайкоўскага, забітага на Пушкінскай, ужо сабралі 40 тысяч рублёў

Пра гэта «Нашай Ніве» распавяла Алена, грамадзянская жонка Аляксандра.

Аляксандр Тарайкоўскі. Здымак на слупе ля месца гібелі.

«Зараз у мяне на картцы 33 000 рублёў. Пэўную суму я ўжо здымала, гэта каля 3000 даляраў у эквіваленце.

Грошы працягваюць прыходзіць. На наступным тыдні мы з адвакатам плануем зрабіць спіс усіх пералічэнняў і апублікаваць яго, — кажа Алена.

— У гэтыя дні я адчуваю проста неверагодную падтрымку, мне тэлефануюць і пішуць незнаёмыя людзі. Выклікала таксі, ехалі, размаўлялі, дык таксіст, даведаўшыся [пра Аляксандра], нават грошы не ўзяў. Я вельмі ўдзячная ўсім за падтрымку, яна зараз мне вельмі неабходная».

У Алены двое дачок. Старэйшай — 11 год, малодшай, агульнай з Аляксандрам, — усяго тры.

«Старэйшая дачка ўсё ведае, разумее. Задае пытанні нават пра тое, што адбываецца ў краіне, чаму так. Але на пахаванні яе не было.

Малодшая дачка часам пытаецца пра тату, я кажу, што ён ў бальніцы. Дачка перажывае, пытаецца, ці робяць яму ўколы. Я кажу пра тату толькі добрае: будзь смелай, як тата, будзь мужнай, як тата.

Будзем звяртацца да псіхолага, таму што яна напужаная. Магчыма, тым, што ўбачыла з акна, як АМАП хапае людзей. Трэба гутарыць з псіхолагам, бо ў мяне язык не паварочваецца сказаць, што тата больш не прыйдзе», — кажа Алена.

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня на Пушкінскай падчас сілавога разгону пратэстоўцаў, якія патрабавалі сумленных выбараў. Аляксандру было 34 гады. Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца з ім у суботу, 15 жніўня. Ля месца яго гібелі людзі стварылі стыхійны мемарыял, да якога штодзень нясуць кветкі.

Народны мемарыял на Пушкінскай. Фота Надзеі Бужан.

Агенцтва Associated Press апублікавала відэа, на якім бачна, што Аляксандр ішоў у бок сілавікоў з пустымі рукамі. Пасля стрэл — і ён падае на зямлю. Сям’і паведамілі, што Аляксандр памёр ад страты крыві.

Каментары5

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну1

Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу16

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА8

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ16

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць