Грамадства1414

Гісторык Сагановіч адказаў Даніловічу: У беларусаў няма больш гістарычнага і нацыянальнага сцяга, чым бел-чырвона-белы

«Учора ўвечары, калі БТ спрабавала павучыць нас гісторыі (а ў сапраўднасці — дыскрэдытаваць у вачах недасведчаных гледачоў нацыянальны беларускі сцяг), экспертам у іх выступіў В. Даніловіч, цяперашні дырэктар акадэмічнага Інстытута гісторыі, — напісаў у сваім фэйсбуку доктар гістарычных навук Генадзь Сагановіч. 

Можа і не звярнуў бы ўвагі, калі б не гэтая акалічнасць. Чыноўнік ад гісторыі ўзняў заезджаную тэму калабарацыі і дагаварыўся вось да якога абсурду: маўляў, паколькі ў гады ІІ Сусветнай вайны бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўвалі калабарацыяністы, то «получается» (так у Даніловіча), што гэты сцяг і цяпер «говорит о том, что надо двигаться к какому-то протекторату с какой-то внешней стороны» (?!).

Не ўваходзячы ў глыбейшую гісторыю сцяга і не кранаючы праблемы калабарацыі ды характару той вайны (выйшла ўжо нямала глыбокіх даследаванняў, у якіх развянчаны савецкі міф Вялікай Айчыннай), хацеў бы супакоіць Даніловіча.

У тыя гады не толькі ў іншых савецкіх рэспубліках, а пэўна ў кожнай акупаванай нацыстамі краіне таксама выкарыстоўвалася нацыянальная сімволіка, і ніводзін народ не адракаўся ад яе, не адмаўляўся ад сваёй гісторыі на гэтай падставе!

У беларусаў няма больш гістарычнага і больш нацыянальнага сцяга за бел-чырвона-белы! Здаецца, не толькі гісторыку, а любому чалавеку з гістарычнай свядомасцю трэба было б радавацца, што ў дні самых масавых пратэстаў супраць фальшу і гвалту ён так натуральна вярнуўся да народа.

Таму адчуваеш агіду, калі дырэктар акадэмічнай установы, якая павінна падаваць прыклады асцярожнага і аб’ектыўнага падыходу да мінулага, апускаецца да падобных прыёмаў палітычнай маніпуляцыі. А сумленным калегам, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, якім даводзіцца там працаваць, яшчэ больш павагі!

Чытайце таксама: Дырэктар Інстытута гісторыі: Пад бел-чырвона-белым сцягам апрыёры рухаюцца да знешняга пратэктарату

Каментары14

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе5

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый супраць расійскай нафты8

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста3

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе5

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць