Здарэнні11

Тэлефонныя махляры палохалі 16‑гадовага школьніка дронамі, каб той аддаў грошы бацькоў

На тэматычным сайце падлетак пазнаёміўся з дзяўчынай і дамовіўся пра асабістую сустрэчу. Як толькі хлопец дабраўся да ўмоўленага месца, ён адправіў новай знаёмай геалакацыю.

Пасля гэтага яму паступіў відэазванок ад ілжэправаахоўніка, які пагражаў, што па яго каардынатах прыляцяць вайсковыя дроны, самога падлетка абвінавацяць у садзейнічанні тэрарызму, а бацькоў пасадзяць у турму, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Каб выратаваць сям’ю, непаўналетні пагадзіўся задэклараваць бацькоўскія грошы. З ім звязаліся ілжэсупрацоўнікі падатковай інспекцыі і з дапамогай відэазванкоў на працягу двух тыдняў кантралявалі пошук зберажэнняў у кватэры.

Далей паводле ўказання таго, хто тэлефанаваў, падлетак склаў бацькоўскія 28 000 рублёў у эквіваленце ў канверт і паклаў пад дрэва ва ўмоўленым месцы.

Каментары1

  • Ёсік
    13.05.2026
    Два тыдні? Мае назіраньні - бацькі не камунікуюць зь дзецьмі, тыя па гандлёвых цёнтрах швэндацца, а бацькі ці піва ды футбол/хакей на канапе.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць