Грамадства11

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак

У Гродне міліцыя затрымала 44‑гадовую жанчыну, якую падазраюць у крадзяжы дэкаратыўных туй з могілак «Аульс». Перад тым у міліцыю звярнулася 85‑гадовая мясцовая жыхарка: яна паведаміла, што з магілы яе сваяка зніклі чатыры іглічныя дрэвы.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі РУУС высветлілі асобу падазраванай. Яна раней была судзімай.

Па матэрыялах следства, жанчына разам са спадарожнікам прыехала на могілкі, але пасля наведвання магілы вырашыла працягнуць дзень з алкаголем. Грошай на спіртное не было, і яна звярнула ўвагу на туі каля адной з магіл.

Жанчына вырвала расліны і вынесла іх за межы могілак, плануючы прадаць. Адзін куст яна паспела рэалізаваць, астатнія тры былі канфіскаваныя міліцыяй. Сума нанесенай шкоды склала каля 280 рублёў.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле «крадзеж», які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Мімадзік
    13.05.2026
    Гэнтых уй як насрана паўсюль, не пазнаць родны край, дый усё роўна камусьці не хапае?

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць